Вы тут

МТС запусціў дадатак «Сям’я тут»


Сэрвіс працуе ва ўсіх сетках аператара (2G / 3G / 4G) і дазваляе вызначыць месцазнаходжанне членаў сям’і найбліжэйшымі базавымі станцыямі МТС.


Пасля падключэння да паслугі, усе дадзеныя, уключаючы адрас, дзе знаходзіцца абанент МТС, будуць бачныя на інтэрактыўнай карце мабільнага дадатку. Паслуга актуальная для бацькоўскага кантролю.

Каб скарыстацца ёй, неабходна спампаваць дадатак «Сям’я тут» з Play Market або App Store. Пасля аўтарызацыі карыстальнік накіроўвае запыты абанентам, пра месцазнаходжанне якіх хоча ведаць. Яны атрымліваюць SMS з нумара 5115 і ў выпадку згоды становяцца актыўнымі ў «Сям’я тут».

Дадатак «Сям’я тут» даступны для смартфонаў з аперацыйнай сістэмай Android і iOS.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?