Вы тут

Прэзідэнт аб «малых і вялікіх каруселях» падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, прымаючы кадравыя рашэнні па новым складзе ўрада, распавёў пра «малыя і вялікія каруселі» падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах.


Кіраўнік краіны заўважыў, што ў Беларусі не з’явілася новага пратэстнага руху — для гэтага неабходныя годы.

«Яго няма, але яны не хочуць сябе звязваць з радыкальнай апазіцыяй, якая заўсёды ваявала з намі на плошчах», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Чэргі, якія з’яўляюцца каля падпісных груп некаторых прэтэндэнтаў, Прэзідэнт назваў «малой» і «вялікай» беларускай каруселлю.

«Сутнасць „малой“ у тым, што тут яны распісаліся, потым зайшлі зноў у гэтую чаргу ў хвост сталі, яшчэ распісаліся, — дадаў кіраўнік краіны. — Дастукаліся да таго (мэр Мінска заўважыў), што на аўтамабілях падвозяць людзей, распісаліся, у машыну селі, яны іх па квартале павезлі, зноў паставілі ў чэргі. А „вялікая карусель“ заключаецца ў тым, што ў адну нядзелю яны на Камароўцы распісаліся і гэтыя ж людзі, плюс яшчэ некалькі, яны зноў прыйшлі і распісаліся».

«Адзін заяўляе, што лічбавы парадак дня выпрацаваў для Беларусі, стварыў ІТ-парк», — паясняе беларускі лідар датычна аднаго з прэтэндэнтаў і заўважае, што ён не раскрывае сапраўдныя прычыны свайго звальнення з установы і таго, адкуль прыйшлі грошы для вядзення кампаніі.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што той жа прэтэндэнт ў кандыдаты заявіў, што дзеючы Прэзідэнт падабаўся яго бабулі, бо разбіраецца ў жывёлагадоўлі.

«А табе я чым спадабаўся, што ты ад Шушкевіча прыбег на каленях да мяне прасіць? Мы ж гэтага не забылі. Ён проста не разумее, што колькасць народжаных парасят і іх якасць (міністр сельскай гаспадаркі ведае) залежыць не толькі ад свінаматкі, а яшчэ ад кныра. І калі будзе такі кныр, як гэты чалавек, то мертванароджаныя будуць парасяты», — абурыўся Прэзідэнт.

«Я не разумею. Яны змагаюцца за прэзідэнцкае крэсла або яны адной заявай выкраслілі 30 % сельскага насельніцтва. А вазьміце, хто звязаны з вёскай... Гэта ж мы ўсё адтуль. І мы разумеем, што такое певень, які топча курэй, як ён там заявіў, і гэтак далей. І што такое свінаматка», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў задаць шэраг пытанняў і другому прэтэндэнту: «Задайце яму адно пытанне: што такое кампанія «ПрыватЛізінг»?.. Няхай патлумачыць, што такое інвестыцыі ў дзеючае дзяржпрадпрыемства (скажам, МТЗ, я нядаўна быў на ім), пры якіх застанецца не 18 тысяч працоўных, а 1800?.. У мяне пытанне: чалавек прэзідэнтам увогуле збіраецца выбірацца? Я іх пакуль не крытыкую. Проста задаюся пытаннем».

Прэзідэнт і дадаў, што ў яго складваецца ўражанне: некаторыя прэтэндэнты на ўдзел у кампаніі сапраўды прыйшлі за нечыя грошы, іх мэта — перавярнуць краіну і дэстабілізаваць абстаноўку.

«Дык вось. Запомніце вы і ўсе, хто мяне пачуе. Краіну яны не атрымаюць! Мы яе два з лішнім дзесяткі гадоў, збіраючы крохі, ствараючы вось гэту квітнеючую краіну, рабілі не для таго, каб яны яе прыватызавалі і пусцілі па свету гэтых бедалаг... Мы ім не дазволім падзяліць Беларусь.

Нам дасталася краіна, мы стварылі першую незалежную суверэнную дзяржаву. І мы гэтую краіну нікому не аддамо, каб з яе здзекваліся, каб яе дэстабілізавалі штодня, парвалі на кавалкі і некаму аддалі», — заявіў беларускі лідар.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».