Вы тут

Мінчанін знайшоў дзікарослыя каноплі і зрабіў на іх бізнес


Супрацоўнікамі сталічнага наркакантролю пры сілавой падтрымцы АМАП ГУУС Мінгарвыканкама ў ходзе аператыўных мерапрыемстваў, скіраваных на затрыманне асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, затрыманы пакупнік і прадавец марыхуаны.


Першапачаткова ў адным з дамоў на вуліцы Сувязістаў праваахоўнікамі быў затрыманы 29-гадовы пакупнік, пры сабе ў якога захоўвалася каля пяці грамаў гатовай да ўжывання марыхуаны. Малады чалавек распавёў супрацоўнікам міліцыі, што неаднаразова набываў небяспечны наркатычны сродак у свайго знаёмага. Пасля быў затрыманы і сам прадавец — 35-гадовы мінчанін. Падчас агляду яго кватэры праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі каля 112 грамаў марыхуаны, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Са слоў прадаўца наркатычнага сродку, мінулым летам ён знайшоў дзікарослыя каноплі, якія сарваў і высушыў на загарадным участку бацькоў у Светлагорскім раёне. Затым прывёз расліну ў сталіцу, расфасаваў і прадаваў знаёмым «з рук у рукі». Цана пытання складала каля 200 рублёў за 50 грамаў. Затрыманы растлумачыў, што займаўся продажам наркотыку з восені 2019 года.

Супрацоўнікамі міліцыі праводзіцца далейшая праверка з мэтай выяўлення кола іншых пакупнікоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: regnum.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.