Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 4 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 45 981 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 585 065 тэстаў на каранавірус.
21 162 чалавекі больш не хварэюць яны былі выпісаныя.
Памерлі 253 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Падчас наведвання МТЗ 29 мая, Прэзідэнт заявіў, што праблему каранавіруса сёння палітызуюць.
«Я па-ранейшаму прытрымліваюся аднаго прынцыпу: гэта больш, чым хвароба. Хвароба займае палову, можа, і менш. Усё астатняе — гэта палітыка. Гэты год — год палітыкі. У гэтым асаблівасць і складанасць моманту».
У Беларусі дзейнічае ачаговы прынцып барацьбы — выяўляць выпадкі захворванняў і кантакты тых, хто захварэў. Кіраўнік краіны дадаў, што зараз ужо гучаць думкі пра другую хвалю. І яе таксама трэба будзе пераадолець, і сістэма аховы здароўя рыхтуецца да яе.
«У сістэму аховы здароўя сёння ўкладаюць шмат грошай», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэв’ю: akket.com
На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек.
Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах.
«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».