Вы тут

Фотаконкурс «Шчаслівая сям’я — шчаслівая краіна» праходзіць у Наваполацку


Агульнагарадскі адкрыты фотаконкурс «Шчаслівая сям’я — шчаслівая краіна!», прымеркаваны да Дня Незалежнасці, праходзіць у Наваполацку, паведаміў БЕЛТА дырэктар Музея гісторыі і культуры Наваполацка Уладзімір Бяляеў.


Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюцца ўсе жадаючыя незалежна ад узросту і месца пражывання. Работы прымаюцца па 21 чэрвеня ў намінацыях «Святое слова — маці», «Я беларус — я ганаруся...», «І ў нашай сям’і ёсць героі» і іншых. У кожнай з іх журы вызначыць па тры лепшыя фатаграфіі. Адзін з удзельнікаў атрымае прыз глядацкіх сімпатый. Яго імя стане вядома па выніках адкрытага з 24 па 28 чэрвеня галасавання ў сацыяльных сетках, дзе будзе прадстаўлена галерэя ўсіх паступіўшых работ. Усе пераможцы будуць вызначаны да 3 ліпеня.

З палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца на сайце музея і ў яго сацыяльных сетках.

Фотаконкурс праводзіцца па ініцыятыве Музея гісторыі і культуры горада сумесна з гарадской газетай «Новополоцк сегодня» пры падтрымцы Беларускага фонду міру.

Прэв'ю: shkolazhizni.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».