Вы тут

У Тыбеце павялічваецца колькасць дзікіх жывёл


Дзякуючы пастаянным намаганням па ахове прыроды, назіраецца значны рост папуляцыі дзікіх жывёл, паведамілі ва ўпраўленні лясной гаспадаркі Тыбецкага аўтаномнага раёна (ТАР), што на паўднёва-захадзе Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У параўнанні са статыстычнымі дадзенымі, апублікаванымі рэгіянальным таварыствам аховы дзікай прыроды ў 1990-х гадах, папуляцыя тыбецкай антылопы павялічылася з 50-70 тыс. да больш чым 200 тыс. асобін, а колькасць папуляцыі тыбецкага дзікага асла узрасла з 50 тыс. да прыкладна 90 тыс.

Колькасць чорнашыйных журавоў, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай у Кітаі, вырасла да 8 тыс. з 1000-3000 асобін, а колькасць дзікіх якаў — прыкладна да 10 тыс. асобін. Таксама значна павялічыліся папуляцыі снежных барсаў, архара і блакітных бараноў.

У апошнія некалькі дзесяцігоддзяў ТАР прыкладаў намаганні для абароны прыроды. Зараз рэгіён інвеставаў больш за 1,3 млрд. юаняў (каля 185 млн долараў) для стварэння баз па гадоўлі жывёл, запаведнікаў, станцый маніторынгу і выратавальных станцый для дзікіх жывёл. З гэтых інвестыцый амаль 640 млн. юаняў было выкарыстана ў якасці кампенсацыі, выплачанай мясцовым жыхарам, гаспадаркі якіх панеслі страты ад дзікіх жывёл.

Мясцовыя ведамствы лясной гаспадаркі заявілі, што ў будучыні Тыбет актывізуе намаганні па абароне і забеспячэнню выканання законаў у галіне аховы, узмацненню прафілактыкі эпідэмій у прыродзе і садзейнічанні стварэнню механізму ранняга папярэджання аб захворваннях дзікіх жывёл.

Прэв’ю: snowliontours.ru

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.