Вы тут

У Швецыі прапанавалі вакансію выключальніка з заробкам у дзве тысячы долараў


У шведскім горадзе Гётэборг з'явілася вакансія на пасаду выключальніка лямпачкі, паведамляе lenta.ru са спасылкай на Sveriges Radio.


Па ўмовах вакансіі, супрацоўнік павінен кожныя раніцу і вечар адзначацца аб прыходзе на працу і сыходзе дадому, а таксама ўключаць і выключаць святло на чыгуначнай станцыі. Увесь астатні час ён можа бавіць па сваім меркаванні. За гэта шчасліўчыку належыць зарплата ў 21 тысячу шведскіх крон у месяц.

Дадзеная вакансія з’яўляецца часткай праекта «Вечная занятасць» мастакоў Саймана Голдзіна і Джэйкаба Сенэбі. Бюджэт праекта ляжыць у спецыяльным фондзе і складае сем мільёнаў крон, якіх павінна хапіць на 120 гадоў працаўладкавання.

На вакансію ўжо адгукнуліся 175 чалавек з розных краін. Па сцвярджэнні мастакоў, яны нават гатовыя паспрыяць у працоўнай іміграцыі работніка. Пры гэтым крытэры, па якіх будзе абраны выключальнік, не называюцца.

Прэв'ю: hitech-daynews.blogspot.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.