Вы тут

Канцэрты на балконе і спектаклі ў дворыку: новыя арт-праекты адкрываюць летні сезон у Гродне


Канцэрты на балконе і спектаклі ў дворыку — аб навінках летняга сезона ў рэгіёне БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.


У Гродна вяртаецца арт-праект ад абласной філармоніі, які палюбіўся гараджанам і гасцям горада.

  • Канцэрты на балконе дома нумар 15 па вуліцы Савецкай, што сталі адной з адметных асаблівасцяў культурнага жыцця горада, аднаўляюцца з 9 чэрвеня. Кожны аўторак а 18:00 артысты філармоніі будуць спяваць і іграць для гледачоў. Па серадах музыка будзе гучаць і ў дворыку музея гісторыі рэлігіі — гэта чарговы арт-праект ад філармоніі пад назвай «Серада музычная».
  • Новую форму работы апрабуе Гродзенскі абласны тэатр лялек. 6 чэрвеня гледачоў запрашаюць у летні амфітэатр ва ўнутраным дворыку на паказ спектакля «Казкі Пушкіна». 
  • Гродзенскі абласны драмтэатр адкрыў летні тэатральны сезон спектаклем паводле п’есы Аляксандра Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты». Слонімскі драмтэатр плануе пачаць паказы спектакляў у другой дэкадзе чэрвеня. Гродзенская капэла запрашае гледачоў 11 чэрвеня на канцэрт камернага аркестра ў Лютэранскай кірсе.

«У тэатрах і канцэртных арганізацыях вобласці прымаюцца ўсе неабходныя меры дэзынфекцыі. На мерапрыемства прадаецца абмежаваная колькасць білетаў, каб выканаць нормы сацыяльнага дыстанцыравання», — расказалі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

У штатным рэжыме працуюць і музеі рэгіёна. Можна наведваць іх у індывідуальным парадку альбо невялікімі групамі. Ва ўсіх музеях ёсць аўдыягіды. Акрамя таго, у некаторых музеях для зручнасці наведвальнікаў размешчаны QR-коды, што дае магчымасць азнаёміцца з экспазіцыяй без экскурсавода.

Прэв'ю: ekskursii.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.