Вы тут

Узаемны тавараабарот паміж Беларуссю і Аўстрыяй павялічыўся на 5%


У першым квартале ўзаемны тавараабарот паміж Беларуссю і Аўстрыяй павялічыўся на 5%. Аб гэтым паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка сёння падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізіяй Вёргетэр. 


Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што папярэдняя сустрэча адбылася напярэдадні першага афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю. Тады быў дасягнуты шэраг прынцыповых дамоўленасцяў у вобласці эканомікі, прамысловасці, сувязі.

«Нават у гэтых няпростых умовах пандэміі за першы квартал узаемны тавараабарот паміж нашымі дзяржавамі ўзрос у дачыненні да першага квартала 2019 года на пяць працэнтаў. Важна, што ў рамках візіту наш Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі спадаром Саботкам. Мы лічым, што гэта новая старонка ў нашых міжпарламенцкіх адносінах», — працягнуў спікер Палаты прадстаўнікоў, запрасіўшы аўстрыйскіх дэпутатаў наведаць Беларусь.

Алаізія Вёргетэр адзначыла, што разуменне парламентарыямі Беларусі значна ўзрасло пасля адкрытага выступлення Аляксандра Лукашэнкі. І дзякуючы гэтаму Вольфганг Саботка прыхільны да далейшага развіцця адносін з Беларуссю.

У красавіку Вольфганг Саботка запрасіў Уладзіміра Андрэйчанку правесці двухбаковую сустрэчу падчас V Сусветнай канферэнцыі спікераў парламентаў (19–21 жніўня 2020 года ў Вене). Сёння Уладзімір Андрэйчанка выказаў цвёрды намер прыняць удзел у рабоце канферэнцыі ў выпадку яе правядзення і гатоўнасць правесці такую сустрэчу.

«Нам ёсць аб чым сказаць, таму што палітыка Беларусі і ўнутраная, і знешняя накіравана на ўмацаванне міра, стабільнасці, узаемнага даверу», — звярнуў увагу старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.