Вы тут

У Беларусь прыбыла другая партыя гуманітарнай дапамогі з Польшчы


У Беларусь прыбыла другая партыя гуманітарнай дапамогі з Польшчы для барацьбы з эпідэміяй COVID-19, паведамляе БЕЛТА.


На афармленне ў транспартна-лагістычны цэнтр «Мінск-Белмытнясэрвіс-2» прыехалі 40 фур, яшчэ пяць машын разгрузіліся ў Лідзе. Агульная маса грузу склала 300 т.

Палякі перадалі апараты ШВЛ, лекі, некалькі мільёнаў ахоўных і медыцынскіх масак аднаразовага выкарыстання, антысептычная вадкасць, ахоўныя халаты, камбінезоны біялагічнай абароны, медыцынскія шчыткі, ПЦР-тэсты.

Як заявіў напярэдадні дзяржсакратар канцылярыі польскага прэм’ер-міністра Міхал Дворчык, гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы.

Першая партыя гуманітарнай дапамогі прыбыла ў Беларусь 24 красавіка. Тады прывезлі дэзінфікуючыя сродкі (50 тыс. л), антысептыкі (30 тыс. л) і хірургічныя маскі (100 тыс. штук), неабходныя для барацьбы з COVID-19.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.