Вы тут

У БДУ стартаваў спартыўны анлайн-праект «Лета кліча»


У сацыяльнай сетцы Інстаграм для ўсіх жадаючых прапануецца курс анлайн-трэніровак па розных напрамках фітнеса. Выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ, вядомыя трэнеры і спартсмены раскажуць, як правільна і эфектыўна арганізаваць трэніравальны працэс, а таксама прапануюць комплексы практыкаванняў для самастойных заняткаў. Акрамя таго, можна будзе задаць анлайн-пытанне і атрымаць на яго кампетэнтны адказ прафесіяналаў.


Таксама аматарам спорту прапануюць прыняць удзел у анлайн-марафоне на вызначэнне самага актыўнага ўдзельніка. Для гэтага неабходна размясціць у Інстраграме відэа з трэніроўкі і адзначыць профіль sport.bsu. Пераможцаў чакаюць памятныя прызы. Віртуальнае мерапрыемства будзе доўжыцца да 15 жніўня.

Арганізатарам спартыўнага праекта выступае кафедра фізічнага выхавання і спорту БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».