Вы тут

Генпракуратура Расіі назвала прычыну разгерметызацыі рэзервуара з дызельным палівам у Нарыльску


Прасадка грунту стала прычынай разгерметызацыі рэзервуара з нафтапрадуктамі на ЦЭЦ-3 у Нарыльску. Пра гэта журналістам паведаміў афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Расіі Андрэй Іваноў, піша ТАСС.


«Паводле дадзеных, папярэдняй прычынай разгерметызацыі рэзервуара з дызельным палівам стала прасадка грунту і бетоннай пляцоўкі пад ім», — сказаў ён.

Іваноў таксама паведаміў, што генеральны пракурор Расіі Ігар Красноў даручыў праверыць асабліва небяспечныя аб’екты, размешчаныя ў зонах вечнай мерзлаты, пасля аварыі на ЦЭЦ-3 у Нарыльску.

«З мэтай недапушчэння паўтарэння падобнай сітуацыі на асабліва небяспечных аб’ектах, размешчаных на тэрыторыях, схільных да раставання вечнай мерзлаты, генеральным пракурорам Ігарам Красновым пракурорам рэгіёнаў і прыродаахоўным пракурорам дадзена даручэнне аб комплекснай праверцы такіх аб’ектаў», — сказаў ён.

Іваноў патлумачыў, што падчас праверак будзе дадзена ацэнка захаванню прадпрыемствамі патрабаванняў законаў пры эксплуатацыі небяспечных вытворчых аб’ектаў, ажыццяўленні экалагічнага маніторынгу, арганізацыі мерапрыемстваў па прадухіленні надзвычайных сітуацый. «Адначасова будзе праверана эфектыўнасць дзейнасці органаў дзяржаўнага нагляду (кантролю)», — адзначыў прадстаўнік Генпракуратуры Расіі.

Прэв'ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?