23 кастрычніка, пятніца

Вы тут

Беларусь i Польшча будуць прызначаць пенсii за стаж, набыты ў адпаведнасцi з заканадаўствам на iх тэрыторыi


Беларусь i Польшча будуць прызначаць пенсii за стаж, набыты ў адпаведнасцi з заканадаўствам на iх тэрыторыi. Выплата пенсii, прызначанай беларусу ў Польшчы, калi ён пераедзе на радзiму, будзе праводзiцца ў Беларусi. I наадварот: калi беларус на пенсii пераедзе жыць у Польшчу, наша дзяржава будзе перасылаць яму яго пенсiю па месцы жыхарства.


У пачатку чэрвеня было падпiсана Адмiнiстрацыйнае Пагадненне аб парадку прымянення Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб сацыяльным забеспячэннi ад 13 лютага 2019 года. Гэты дагавор заснаваны на прапарцыйным прынцыпе, якi прадугледжвае прызначэнне пенсii дзяржавай, на тэрыторыi якой працякала работа i выплачвалiся пенсiйныя ўзносы.

Акрамя пенсiйнага пытання, згаданы дагавор дазваляе рэгуляваць i многiя iншыя аспекты, звязаныя з працоўнай дзейнасцю. Так, у Беларусi ён будзе прымяняцца да заканадаўства, якое датычыцца выплаты ўзносаў на абавязковае дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне; дапамог па беспрацоўi, часовай непрацаздольнасцi i мацярынстве, на пахаванне; працоўных пенсiй (па ўзросце, з прычыны страты кармiцеля, за выслугу гадоў); аднаразовай i штомесячных страхавых выплат па абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў.

У Польшчы палажэннi дагавора будуць улiчвацца пры прызначэннi беларусам дапамог па беспрацоўi, дапамог на пахаванне, а таксама ў пытаннях сацыяльнага страхавання i сацыяльнага страхавання фермераў; пры прызначэннi выплат у сувязi з хваробай i мацярынствам; пенсiй, рэнты па непрацаздольнасцi i сямейнай рэнты; выплат у сувязi з няшчасным выпадкам на вытворчасцi i прафесiйным захворваннем.

Але, як адзначаюць у Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны Беларусi, палажэннi гэтага дагавора ў Беларусi не будуць прымяняцца ў дачыненнi да пенсiйнага забеспячэння ваеннаслужачых i прыраўнаваных да iх асоб, а таксама членаў iх сем'яў.

Пакуль што гэты дагавор ратыфiкаваны толькi ў нашай краiне i ў сiлу яшчэ не ўступiў. Ён пачне дзейнiчаць з першага дня трэцяга каляндарнага месяца, наступнага за месяцам атрымання апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi дзяржавамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Праблем з пенсiяй будзе менш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.

Культура

Януш Вішнеўскі не адчувае сябе пісьменнікам і шукае сюжэты на BlaBlaCar

Януш Вішнеўскі не адчувае сябе пісьменнікам і шукае сюжэты на BlaBlaCar

Януш Вішнеўскі не адчувае сябе пісьменнікам і шукае сюжэты на BlaBlaCar.

Грамадства

Транспарт вялiкага горада. Пра новыя маршруты, электробусы i трэцюю лiнiю метро

Транспарт вялiкага горада. Пра новыя маршруты, электробусы i трэцюю лiнiю метро

 У Мiнску цяпер працуе 199 маршрутаў аўтобусаў, восем — электробусаў, 89 — тралейбусаў, восем — трамваяў.