Вы тут

Міністэрства аховы здароўя распавяло, у якіх рэгіёнах COVID-19 пайшоў на спад


Захворванне COVID-19 пайшла на спад у Мінску, Мінскай і Віцебскай абласцях, паведаміла журналістам намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, наведваючы Брэсцкую вобласць падчас рэспубліканскага маніторынгу, перадае тэлеграм-канал ведамства.


«Рэгіёны па-рознаму уступалі ў гэты працэс. Пачыналася з Віцебска, потым далучыліся Мінск і Мінская вобласць, затым Брэсцкая і практычна паралельна з ёй Гродзенская, трошкі з адставаннем — Гомельская вобласць. Найменшыя паказчыкі мы сёння бачым у Магілёўскай вобласці», — сказала Алена Богдан. Яна дадала, што кожны рэгіён праходзіць пэўныя этапы развіцця эпідэмічнага працэсу, яно хвалепадобнае.

«У маштабах рэспублікі фактычна перахварэлі і пайшлі на зніжэнне рэгіёны, у якіх вялікая колькасць, — гэта Мінск і Мінская вобласьць. Плюс Віцебская вобласць. Гэта значыць фактычна 40-45% насельніцтва рэспублікі гэты этап прайшлі», — адзначыла намеснік міністра. З паляпшэннем сітуацыі ў Брэсцкай вобласці можна будзе казаць пра амаль 60% насельніцтва краіны. Зараз гэты рэгіён знаходзіцца на так званым плато. «Яшчэ нейкі час яна будзе знаходзіцца на гэтым узроўні, потым захворванне пойдзе ўніз і некалькі наступных тыдняў будзе трымацца на ўзроўні, які на 30%, а можа быць, і 50% ніжэй за сённяшні», — адзначыла Алена Богдан.

Самым галоўным, па яе словах, стала тое, што дзякуючы прынятым мерам па ізаляцыі кантактаў першага ўзроўню, пацыентаў з бессімптомным ці лёгкім цячэннем каранавіруснай інфекцыі не было лавінападобнага росту захворвання. Сёння ў краіне прытрымліваюцца гэтай жа тактыкі. «Кожны дзень мы аналізуем інфармацыю, якая ёсць па захворванні не толькі каранавіруснай інфекцыяй, але і пнеўманіямі», — дадала намеснік міністра.

Яна яшчэ раз звярнула ўвагу на неабходнасць выконваць меры асабістай бяспекі — фізічнае дыстанцыяванне, нашэнне масак у месцах вялікай колькасці людзей, перш за ўсё ў гандлёвых цэнтрах, грамадскім транспарце. Вельмі важна своечасова звяртацца да ўрача. На сёння рэсурсаў, лекавых сродкаў, персаналу дастаткова для аказання ўсёй неабходнай медыцынскай дапамогі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».