Вы тут

У рабоце Telegram адбыўся глабальны збой


Ноччу з 6 на 7 чэрвеня карыстальнікі масава скардзіліся на збой у працы Telegram па ўсім свеце. Большасць паведамлялі аб немагчымасці падключэння. У астатніх не адпраўляліся паведамленні. Пра гэта сведчаць дадзеныя сэрвісу Downdetector, а таксама скаргі карыстальнікаў у сацыяльных сетках.


На памылку паскардзіліся жыхары Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Украіны, Францыі, США і Турцыі.

Пазней каманда Telegram на сваёй старонцы Укантакце паведаміла, што збой адбыўся, але непаладкі ліквідаваны аператыўна. Пра прычыны збою не паведамляецца.

Апошні раз глабальны збой у працы Telegram адбыўся ў канцы лістапада 2019 года. Тады на немагчымасць карыстацца мэсанджарам скардзіліся ў Расіі, краінах СНД і Заходняй Еўропы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.