Вы тут

Праваслаўныя і каталікі святкуюць Дзень Святой Тройцы


Свята прысвечана праслаўленню Бога Айца, Сына і Духа Святога, літургічныя чытанні і пропаведзі гэтага дня раскрываюць хрысціянскае вучэнне аб траічнасці Бога, піша БелТА.


Паводле Евангелля, на пяцідзесяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстовага ўсе апосталы разам з Маці Божай і іншымі вучнямі Хрыстовымі знаходзіліся ў адной святліцы ў Ерусаліме. У гэты дзень Бог Айцец паслаў на зямлю Святога Духа, які, з'явіўшыся апосталам, зрабіў так, што яны сталі разумець мовы ўсіх народаў і гаварыць на розных мовах. Таму слова Хрыста — Евангелле, якое прапаведавалі апосталы, было зразумела ўсім людзям.

Праваслаўная царква святкуе Дзень Святой Тройцы ў пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня, таму гэты дзень яшчэ называюць Пяцідзясятніцай. У праваслаўі Троіца — адзін з найвялікшых дванадзясятых пераходзячых святаў.

У Каталіцкай царквы Дзень Святой Тройцы адзначаецца ў наступную нядзелю за Пяцідзясятніцай (у 57-ы дзень пасля Вялікадня). У рымскім літургічным календары святое спасланне Святога Духа і Дзень Святой Тройцы маюць статус «імпрэзы». Традыцыйныя колеры ўборвў святароў на Тройцу, як і ў іншыя вялікія святы, белыя.

З даўніх часоў у Дзень Святой Тройцы прынята ўпрыгожваць храмы і хаты свежымі кветкамі, травамі, галінкамі дрэў і прыносіць у храм на асвячэнне букеты з травы і кветак.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.