Вы тут

Комплекс магільняў на беразе Хуанхэ


Як паведамілі ў Археалагічным інстытуце горада Саньмэнься правінцыі Хэнань, супрацоўнікі знайшлі на беразе ракі Хуанхэ буйны пахавальны комплекс з больш чым 600 магільнямі розных перыядаў, у якіх выяўленыя звыш 2000 культурных рэліквій, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Начальнік Археалагічнага інстытута Чжэн Лічаа сказаў, што гэты пахавальны комплекс знаходзіцца на тэрыторыі Саньмэнься, у 500 метрах на поўнач ад ракі Хуанхэ. З кастрычніка 2017 года, археолагі тройчы праводзілі разведку і раскопкі на гэтым месцы, плошча разведвальных работ дасягнула 37,6 квадратных метра, было выяўлена больш чым 600 магільняў, якія адносяцца па часе да розных перыядаў, а менавіта Цынь, Хань, Тан, Сун, Мін і Цын. Каля 300 пахаванняў належаць перыядаў Цынь і Хань.

Археолагі ўжо раскапалі 602 грабніцы, дзе знойдзены больш чым 2000 набораў інструментаў, у тым ліку керамічныя, бронзавыя і жалезныя вырабы, вырабы з золата і срэбра, фарфор, каменныя прылады, вырабы з косткі і жамчужны вустрыцы. Было выяўлена нямала па-майстэрску апрацаваных рэдкіх пахавальных прадметаў, якія маюць арыгінальную форму і ўяўляюць высокую гістарычную і мастацкую каштоўнасць.

Спецыялісты лічаць, што гэтыя грабніцы ўпарадкавана размешчаны і большасць з іх падзелена па перыядах. Пахавальны комплекс знаходзіцца недалёка ад старажытнага горада Шаньчжоў, таму гэта, хутчэй за ўсё, было цэнтралізаванай зонай пахавання ў розныя дынастыі.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.