Вы тут

Правiльная дарога


Павел РАБЦАЎ, навучэнец Мiнскага дзяржаўнага прафесiйнага лiцэя № 5 транспартнага будаўнiцтва, праходзiць вытворчую практыку ў кампанii «Профiслаў-буд», якая ўстанаўлiвае i мадэрнiзуе святлафорныя аб'екты.


Гэтымi днямi брыгада, у якой працуе будучы электрык, вядзе мантаж святлафорнага абсталявання на перакрыжаваннi мiнскiх вулiц Варанянскага i Жукоўскага, каля ўвахода на новую станцыю метро «Кавальская Слабада», якая рыхтуецца да адкрыцця. На пытанне, чаму ён выбраў такую прафесiю, Павел не задумваючыся адказаў: «Мой дзядуля быў класным электрамантажнiкам i электрамеханiкам, хоць i не меў спецыяльнай адукацыi, таму i я вырашыў пайсцi таксама па гэтай дарозе, але ў першую чаргу набыць веды, практыку i дыплом».

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.