Вы тут

Праўда вайны — у паэзii i прозе


Што дапамагае выдавецтвам трымацца на плаве ў цяперашнiх умовах? Галоўны рэдактар расiйскага выдавецтва «Художественная литература» перакананы, што «рускую лiтаратуру кормiць Пушкiн». Тое самае, адзначае дырэктар айчыннага выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» Алесь Бадак, справядлiва ў дачыненнi да беларускiх класiкаў, якiя, асаблiва ў духоўным плане, сілкуюць i выдаўцоў, i нашчадкаў. Нездарма сярод кнiжных навiнак, якiя ўбачылi свет да 75-годдзя Вялiкай Перамогi, — аповесцi Васiля Быкава i хрэстаматыйныя вершы вядомых аўтараў. Але не толькi яны.


Так, пад вокладкай зборнiка «Паэзiя перыяду Вялiкай Айчыннай вайны» (19-ы том у серыi «Залатая калекцыя беларускай лiтаратуры») сабраныя 50 аўтараў — як класiкаў, так i малавядомых лiтаратараў, а таксама паэтаў, якiя загiнулi на франтах Вялiкай Айчыннай вайны. У кнiгазборы «Напiсанае застаецца» ў лаканiчным, але таму асаблiва эфектным афармленнi перавыдадзеныя тры з найлепшых аповесцяў Васiля Быкава — «Знак бяды», «Абелiск» i «Жураўлiны крык». Унiкальная кнiга — зборнiк «Мы жылi ў буднях барацьбы», куды ўвайшлi ўрыўкi ваенных дзённiкаў адразу чатырох беларускiх аўтараў, сведкаў i непасрэдных удзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны. Яны запомнiлi i паказалi той страшны час з розных бакоў i геаграфiчных пунктаў: Мiкола Лобан ваяваў на Ленiнградскiм фронце, Антон Алешка ў якасцi ваенурача служыў спачатку на Заходнiм, а потым на 3-м Беларускiм фронце, Вiсарыён Гарбук у радах Чырвонай Армii ваяваў пад Масквой, вызваляў Беларусь i Польшчу, браў Берлiн, а Пётр Валкадаеў удзельнiчаў у партызанскiм руху на Магiлёўшчыне.

Адзiн з сучасных аўтараў, якiя закранаюць тэму Вялiкай Айчыннай вайны, — старшыня Магiлёўскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Алесь Казека, кнiга якога «Песня роднай зямлi» таксама ўбачыла свет нядаўна. «Калi да нас трапiў рукапiс Алеся Казекi, я зразумеў, што так глыбока пра вайну не змог бы напiсаць чалавек, у сям'i якога не адбылося страшнай трагедыi... Паэма «Марыйка», гераiня якой цудам засталася жыць, у той час як спалiлi яе родную вёску i ўсiх блiзкiх, — твор, напiсаны сэрцам. I менавiта такiя творы, мне здаецца, самыя жывучыя», — зазначыў кiраўнiк выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» Алесь Бадак. Сам жа аўтар расказаў, што паэма прысвечана жыхарам усiх спаленых беларускiх вёсак, а за аснову ўзятая трагедыя вёскi Боркi Кiраўскага раёна, у якой 15 чэрвеня 1942 года толькi па афiцыйных звестках было спалена 1800 чалавек (а паводле справаздач гiтлераўскiх карнiкаў лiчба яшчэ большая — 2027 ахвяр)... «Але асноўнай маёй мэтай было не толькi i не столькi перадаць гэты пякучы, непраходзячы боль, — сказаў Алесь Казека, — колькi паказаць, што ёсць вышэйшая сiла, якая дае працяг жыццю на Зямлi...» Акрамя паэмы «Марыйка», у кнiгу ўвайшлi паэма «Медунiца», фiласофская i грамадзянская лiрыка, паэтычныя апавяданнi.

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» таксама анансавалi новую кнiжную серыю «Час паэзii» — як мяркуецца, некалькi выданняў з яе ўбачаць свет ужо сёлета.

Прэв'ю: yandex.com

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».