Вы тут

У Беларусі — 50 265 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 24 506 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 9 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 50 265 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 644 160 тэстаў на каранавірус.

24 506 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 282 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце перавысіла 7,261 млн, пры гэтым 410 тыс. памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —2 млн. заражаных, Бразілія 711 тыс., Расія — 485 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: u-f.ru

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.