Вы тут

Таямніцы і адкрыцці. Цікавыя навіны з вобласці навукі


Лепш за горы могуць быць толькi...

Археолагi растлумачылi паходжанне пiрамiд у Цэнтральнай Амерыцы.

Навукоўцы з Нацыянальнага iнстытута антрапалогii i гiсторыi Мексiкi (INАH) вылучылi гiпотэзу аб iх з'яўленнi на тэрыторыi Мезаамерыкi. Кароткая справаздача аб даследаваннi была апублiкавана на сайце арганiзацыi.

Спецыялiсты выказалi здагадку, што жыхары даiспанскай Цэнтральнай Амерыкi iмiтавалi горы. Пры гэтым яны не толькi iмкнулiся капiраваць прыроду, як, напрыклад, форму вулканаў, але i ўкладвалi ў пiрамiды сакральны сэнс. Археолагi адзначаюць, што з гэтай прычыны падобныя аб'екты былi цэнтрамi старажытных гарадоў.

Акрамя таго, даследчыкi дадалi, што пiрамiдальная форма палягчала задачу па ўзвядзеннi высокага манументальнага збудавання, што было асаблiва важна для старажытных людзей.

Мезаамерыка — гiсторыка-культурны рэгiён, якi распасцiраецца прыкладна ад цэнтра Мексiкi да Гандураса i Нiкарагуа. Архiтэктура культур Мезаамерыкi вылучаецца сваёй складанасцю i багаццем стыляў. Адной з самых вядомых пiрамiд рэгiёна з'яўляецца Эль-Касцiльа (Кукулькан), якая знаходзiцца ў старажытным горадзе майя Чычэн-Iца (Мексiка) i прызнаная адным з новых сямi цудаў свету.

Сiвiзна можа знiкнуць самастойна

Навукоўцы з Калумбiйскага ўнiверсiтэта высветлiлi, што сiвiзна можа быць наўпрост звязана са стрэсамi i пры гэтым валасы могуць вярнуць сабе колер, паведамiла газета Thе Dаilу Mаil.

Падчас даследавання аказалася, што памяншэнне колькасцi стрэсу ў жыццi не толькi прыпыняе працэс пасiвення, але i можа пусцiць яго ў зваротным кiрунку. Валасы могуць зноў набыць першапачатковы колер. Пры гэтым выправiць праблему можна толькi ў тым выпадку, калi яна паўстала нядаўна.

На думку аўтараў работы, каранi сiвiзны ляжаць у змяненнях метабалiчных сiгнальных шляхоў бялкоў у арганiзме. На гэтыя шляхi аказваюць моцны ўплыў гармоны, якiя выпрацоўваюцца пад уздзеяннем моцнага стрэсу.

Калi зыходзiць з гэтага, атрымлiваецца, што чым менш стрэсу ў жыццi чалавека, тым нiжэйшы цiск. У ходзе эксперыменту навукоўцы бралi валасы з галоў добраахвотнiкаў i праз адмысловыя вiзуальныя тэхналогii вызначалi пiгменты. Новы метад аналiзу валасоў падобны на вывучэнне кольцаў у зрэзе дрэва, па якiх ацэньваюць яго ўзрост.

Даследчыкi чакалi ўбачыць, што валасы сiвеюць каля каранёў, бо растуць ад галавы, а не ад кончыка, але калi яны разгледзелi амаль 400 валасоў у 14 чалавек, то выявiлi адваротнае. Некаторыя валасы былi сiвыя на кончыку, а каля скуры мелi першапачатковы колер. На думку навукоўцаў, гэта азначае, што яны пасiвелi, а затым невытлумачальна перасталi сiвець i вярнулiся да сваёй нармальнай афарбоўкi.

Выкарыстоўваючы вядомыя звесткi пра тэмп росту валасоў, вучоныя змаглi прасачыць, калi тыя пасiвелi. Было выяўлена, што перыяды з'яўлення сiвiзны адпавядалi павышанаму ўзроўню стрэсу, а пераход ад белага колеру валасоў да натуральнага адбываўся, калi стрэс быў аслаблены. Напрыклад, адзiн удзельнiк даследавання адправiўся ў адпачынак, i колер валасоў вярнуўся. Iншымi фактарамi, якiя ўплываюць на страту колеру валасамi, з'яўляюцца генетыка i курэнне, ў гэтым выпадку зняцце стрэсу не вяртае назад працэс пасiвення.

Пякучы перац чылi ад... болю

Урач-неўролаг клiнiкi лячэння болю ГКБ iмя В. Вiнаградава Пётр Сокаў пералiчыў прадукты, якiя могуць палегчыць боль.

«Лiдар сярод ядомых абязбольваючых — перац чылi. А дакладней, рэчыва капсаiцын, якое ў iм утрымлiваецца. Выцяжка з такога перцу з тым самым рэчывам уваходзiць у склад абязбольваючых пярцовых пластыраў. Дарэчы, калi з'есцi страву з вялiкай колькасцю вострага перцу чылi, гэта таксама можа адцягнуць ад болю: ад рэцэптараў, якiя пасылаюць сiгналы болю, мозг пераключыцца на моцнае пачуццё пякоты ў роце», — расказаў Сокаў у iнтэрв'ю газеце «Аргументы i факты».

Акрамя таго, ён згадаў каву ў якасцi аднаго з самых папулярных сродкаў лячэння галаўнога болю. Гэты напой можа палепшыць сiтуацыю на фоне панiжанага цiску.

Сокаў адзначыў, што яшчэ адным з вядомых народных абязбольваючых сродкаў з'яўляецца каньяк. Аднак гэты алкагольны напой валодае кароткачасовым дзеяннем за кошт расслаблення сасудаў, а неўзабаве можа прывесцi да адваротнай рэакцыi i пагоршыць боль.

«Трэба памятаць, што боль — гэта адзiн з першых, а часам нават адзiны сiмптом сур'ёзных захворванняў. У такiх выпадках абавязковая кансультацыя ўрача», — рэзюмаваў Сокаў.

Дыназаўр вагой... два грамы

Кiтайскiя палеантолагi знайшлi ў бурштыне з М'янмы найменшага дыназаўра з вядомых. Памерам ён як сучасная калiбры-пчала: пяць-шэсць сантыметраў.

У бурштыне знайшлi малюсенькi мозг жывёлы — даўжынёй 7,1 мiлiметра. Навукоўцам удалося вызначыць, што сам дыназаўр важыў прыкладна два грамы. Яго аднеслi да вiду Осuludеntаvis Khаungrаае.

Дыназаўр быў падобны на сучасных птушак — ён умеў лётаць. У жывёлы былi маленькiя вострыя зубы, а таксама вялiкiя вочы. Верагодна, ён быў драпежнiкам i харчаваўся кузуркамi. Жыў мiнiяцюрны дыназаўр 99 мiльёнаў гадоў таму. Выходзiць, што не толькi раслiны i насякомыя часам траплялi ў вадкi бурштын i застывалi ў iм, але i самыя сапраўдныя дыназаўры.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Фота з адкрытых крынiц

Загаловак у газеце: Таямніцы і адкрыцці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».