Вы тут

Лiсты з мiнулага, пластылiнавы жывапiс i пытаннi на аддаленцы. Як падаваць гiсторыю дзецям?


Здавалася б, столькi фiльмаў пра вайну адзнята, кнiг напiсана, але цi глядзiць iх моладзь? Сёння яна «сядзiць» у iнтэрнэце
i кантэнт выбiрае на свой густ. Але ж патрыятычнае выхаванне нiхто не адмяняў. I рабоце з падрастаючымi пакаленнямi трэба ўдзяляць асаблiвую увагу, каб у iх фармiравалася правiльнае разуменне гiсторыi, стаўленне да падзей Вялiкай Айчыннай вайны. Таму Беларускi дзяржаўны музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны шукае новыя падыходы да сэрцаў хлопцаў
i дзяўчат.


Акрамя традыцыйных экскурсiй, сёння можна наведаць музейныя заняткi — гэта культурна-асветнiцкая праграма, якая накiравана на асвятленне пэўнай тэмы. Прычым у музеi створаны праграмы для наведвальнiкаў розных узростаў. Тут ведаюць, чым заняць нават самых маленькiх гасцей. Ёсць iнтэрактыўныя кропкi, да свят рыхтуюцца цiкавыя праграмы, квэсты, варкшопы. Малых нават вучылi пластылiнаваму жывапiсу — супрацоўнiкi музея разам з юнымi гасцямi ляпiлi танкi Перамогi, сiмвалы Беларусi. Для дзяцей з пачатковай школы ладзяцца заняткi «Прывiтанне, музей», калi падчас iнтэрактыўнай экскурсii з гульнямi i разгадваннем красвордаў малыя даведваюцца аб тым, для чаго патрэбны музеi, якiя яны бываюць, хто ў iх працуе, знаёмяцца з музейнай культурай, этыкетам.

Крыху старэйшыя дзецi ўжо могуць зразумець, што такое вайна, што гэта трагедыя i што падобнага не павiнна быць. Але i iх падводзiць да ваеннай гiсторыi трэба асцярожна. У музеi дзецi на спецыяльных занятках спрабуюць правесцi байца на вайну: даведваюцца, якая была вопратка, якiя рэчы мог узяць з сабой салдат, як завязываўся рэчмяшок, як скручваць шынель.

Iншыя заняткi знаёмяць з побытам: як у ваенныя гады пiсалi лiсты, якi быў сухi паёк, чым маглi быць заняты салдаты, калi не было баёў. У «Лясной школе» можна паглядзець, як вучылiся дзецi ў ваенныя гады. У музеi ёсць экспазiцыя, прысвечаная гэтай тэме, юныя наведвальнiкi могуць паспрабаваць пiсаць пёравымi ручкамi на старых шпалерах, лiчыць на жалудах i шышках. Падобныя музейныя заняткi праходзяць з эфектам паглыблення ў гiсторыю, у залах створаны антураж, задзейнiчаны старыя прадметы.

З мая да верасня тут можа праводзiцца i сезонная iнтэрактыўная экскурсiя «Самалёты ляцяць да партызанаў», калi заняткi праходзяць не толькi ў залах музея, але i на вулiцы. Дзецi могуць навучыцца складаць сiгнальныя партызанскiя вогнiшчы, даведацца, як працаваў аэрадром i якую ролю адыграла авiяцыя ў партызанскiм жыццi. Падчас экскурсii задзейнiчаны рэальныя экспанаты, можна пабываць нават у кабiне самалёта.

Праводзiць установа i выязныя лекцыi, так званы музей у чамадане. Напрыклад, заняткi «Салдацкi трохкутнiк» пазнаёмяць
з перажываннямi людзей у час вайны, з тым, як працавала пошта.

Яшчэ ў мiнулым вучэбным годзе музей распачаў анлайн-урокi. Першымi такую форму работы ацанiлi настаўнiкi i навучэнцы магiлёўскага абласнога лiцэя № 3. Супрацоўнiкi музея падключалiся да ўрокаў гiсторыi, распрацоўвалi заняткi, што раскрывалi тэмы, якiя дзецi праходзяць у школе, а ў канцы навучальнага года нават прысутнiчалi анлайн на экзаменах старшакласнiкаў. Сёлета новая форма работы аказалася актуальная як нiколi. Каранавiрус — не перашкода для вывучэння гiсторыi. Падчас анлайн-сустрэч падлеткi могуць пашырыць свае веды, бачыць музейныя экспанаты, задаваць пытаннi спецыялiстам, да таго ж музейныя супрацоўнiкi стараюцца падабраць iнфармацыю пад слухачоў, каб падлеткi з розных рэгiёнаў больш даведвалiся пра падзеi, што адбывалiся ў iх мясцiнах, пра герояў-землякоў, каб больш бачылi, кiм i чым яны могуць ганарыцца.

Наогул, аматарам гiсторыi варта завiтаць у музей не адзiн раз i замест агляднай экскурсii выбраць тэматычную, каб розныя пытаннi, звязаныя з Вялiкай Айчыннай вайной, яны маглі вывучаць больш глыбока. Ды i экспазiцыя ў музеi пастаянна мяняецца, з'яўляюццца новыя экспанаты, ладзяцца часовыя выстаўкi. I тут заўсёды будуць рады юным даследчыкам — дзецям, якiя прыходзяць сюды ў пошуку адказаў, цiкавяцца падзеямi, да якiх прычынiлiся iх дзяды i прадзеды.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв'ю: yandex.com.tr

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».