Вы тут

Прыемны клопат


Людмiла Стаiн — гаспадыня сядзiбы ў вёсцы Бычта Барысаўскага раёна. Працавiтая, клапатлiвая, адказная — на яе падворку ўсё лета красуюцца кветкi розных сартоў, а ў цёплых гаспадарскiх пабудовах гадуюцца конь, каровы i цялушкi, свойскiя птушкi. Хапае Людмiле Мiхайлаўне часу на ўсё — i жывёлу дагледзець, i сена нарыхтаваць. I сям'ю ўвагай i любоўю не абдзялiць, i сябе, любiмую, таксама не пакрыўдзiць. А яшчэ ў Людмiлы Мiхайлаўны — пяцёра ўнукаў.


— Праз сем гадоў, як мы пажанiлiся, вырашылi завесцi гаспадарку, з таго часу i жывём у такiх клопатах, у такiм рэжыме, у такiм кругавароце, — кажа пра сваю сям'ю Людмiла. — I, ведаеце, нiколi не пашкадавалi.

Вясковая гаспадыня, пра якую я расказаў, работнiк сувязi — шмат гадоў Людмiла Стаін працуе паштальёнам.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.