Вы тут

Добраўпарадкаванне — на першым месцы


З 21 звароту, якiя паступiлi на прамую лiнiю да памочнiка Прэзiдэнта — iнспектара па Брэсцкай вобласцi Анатоля МАРКЕВIЧА, большасць датычылася добраўпарадкавання. Людзi прасiлi пасадзейнiчаць у рамонце даху над старым домам, паправiць дарогу на пад'ездзе да садовага таварыства, скардзiлiся на недастатковую прыборку дваровых тэрыторый.


Фота БелТА.Жанчына, якая жыве ў Паўднёвым мiкрараёне Брэста, узняла праблему добраўпарадкавання помнiка ваенным падзеям. Паўднёвы — былы ваенны гарадок. Тут многа мясцiн, звязаных у тым лiку i з ваеннымi падзеямi. У скверы ў самым цэнтры былога гарадка, а цяпер мiкрараёна стаiць абелiск на месцы пахавання 38 вайскоўцаў, якiя загiнулi ў лiпенi 44-га пры вызваленнi горада ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

Паводле слоў заяўнiцы, пляцоўка вакол помнiка даўно прыйшла ў заняпад, асфальт пакарабацiўся, утварылiся ямiны, адным словам, памятнае месца выглядае занядбана. Яна не адразу стала турбаваць памочнiка кiраўнiка дзяржавы, а звярталася ў гарвыканкам, адмiнiстрацыю Маскоўскага раёна Брэста. Атрымала адказы, дзе гаворыцца, што ў горада ёсць планы па глабальным добраўпарадкаваннi сквера з абавязковай мадэрнiзацыяй пляцоўкi вакол абелiска. Побач будуць пракладзены пешаходныя дарожкi, зроблены малыя архiтэктурныя формы, уладкаваная дзiцячая пляцоўка, нават прадугледжаны амфiтэатр. Цяпер вядзецца пошук iнвестара для правядзення названага плана ў жыццё. Але ж аўтар звароту не пагадзiлася з такой пастаноўкай пытання. Яна лiчыць, што спачатку трэба добраўпарадкаваць помнiк, а потым можна шукаць iнвестара i абнаўляць сквер цалкам.

Анатоль Маркевiч падтрымаў тэлефоннага абанента. Памочнiк Прэзiдэнта назваў гэты факт упушчэннем у комплексе работ па падтрыманнi ў парадку памятных мясцiн, звязаных з гiсторыяй апошняй вайны. Паабяцаў у хуткiм часе пабываць у Паўднёвым i мабiлiзаваць адказныя службы з тым, каб да 3 лiпеня пляцоўка перад помнiкам выглядала належным чынам.

Паводле БелТА

Прамыя тэлефонныя лiнii з удзелам памочнiкаў Прэзiдэнта на гэтым тыднi працягнуцца. Так, заўтра, 11 чэрвеня, з 9 да 12 гадзiн у Гомельскiм аблвыканкаме прымаць званкi па тэлефоне  (0232) 331237 будзе памочнiк Прэзiдэнта — iнспектар па Гомельскай вобласцi Юрый Вiтольдавiч ШУЛЕЙКА. У Дзятлаўскiм райвыканкаме ў гэты ж час на прамой сувязi па нумары (01563) 61251 будзе памочнiк Прэзiдэнта — iнспектар па Гродзенскай вобласцi Iван Антонавiч ЛАЎРЫНОВIЧ. А ў пятнiцу, 12 чэрвеня, можна будзе з 10 да 13 гадзiн патэлефанаваць у Мiнскi аблвыканкам па нумары (017) 5004160 — прымаць званкi ў гэты час будзе памочнiк Прэзiдэнта — iнспектар па Мiнскай вобласцi Iгар Уладзiмiравiч ЯЎСЕЕЎ.

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.