Вы тут

Небяспека заразiцца захоўваецца, нягледзячы на спякотнае надвор'е


Нягледзячы на спякотнае надвор'е, якое ўстанавiлася ў Беларусi на гэтым тыднi, медыкi папярэджваюць пра захаванне ранейшых мер перасцярогi ў дачыненнi да рэспiраторных iнфекцый, асаблiва ў месцах масавага збору людзей. Высокая тэмпература паветра не паўплывае на замаруджванне распаўсюджання каранавiруса,
i небяспека заразiцца захоўваецца.


gazeta.ru— Чакаць, што такое цёплае надвор'е само па сабе прывядзе да рэзкага знiжэння захваральнасцi, не выпадае, — расказала ў эфiры тэлеканала «Беларусь 1» намеснiк галоўнага ўрача Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Iрына Глiнская. — Таму многае залежыць ад таго, наколькi мы самi, кожны чалавек паасобку, будзем прытрымлiвацца тых мер, якiя рэкамендаваны раней.

Яна заклiкала насiць маскi ў грамадскiм транспарце, магазiнах i iншых месцах масавага збору людзей.

Звярнула ўвагу на тое, што насельнiцтва апошнiм часам стала грэбаваць мерамi бяспекi, рэспiраторнага этыкету i асабiстай гiгiены, i галоўны санiтарны ўрач Мiнска Нэлi Гiндзюк.

— Апошнiм часам назiраецца некаторая самазаспакоенасць мiнчан у плане прафiлактыкi рэспiраторных захворванняў i iншых iнфекцый. Хоць яны па-ранейшаму актуальныя. Гэта датычыцца i рэспiраторных iнфекцый, а з наступленнем спякоты — i вострых кiшэчных. Таму толькi асноўныя правiлы прафiлактыкi дазволяць пазбегнуць iх распаўсюджання.

Сярод асноўных правiлаў — захаванне рэспiраторнага этыкету, мыццё рук i апрацоўка паверхняў i гаджэтаў, якiмi часта карыстаецеся цягам дня. Актуальным застаецца i сацыяльнае дыстанцыраванне.

— Прытрымлiвацца адлегласцi ў 1,5 метра адзiн ад аднаго важна на рынках, у магазiнах, на пляжах i iншых месцах. У месцах масавага збору людзей насiце маску, якую варта мяняць кожныя дзве гадзiны. Калi ў масцы няма патрэбы, яе варта зняць i пакласцi ў пакет. Нi ў якiм разе не трэба насiць яе на вуху цi падбародку — такiм чынам вы спачатку iнфiцыруеце маску, а потым i сябе, — адзначыла Нэлi Гiндзюк.

Наша краiна перасягнула мяжу ў 50 тысяч iнфiцыраваных. Па даных Мiнiстэрства аховы здароўя, на 9 чэрвеня зарэгiстравана 50 265 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. З iх паправiлася i выпiсана 24 506 пацыентаў, за ўвесь перыяд распаўсюджання хваробы памерла 282 чалавекi. За гэты час праведзена 644 160 тэстаў. Прырост за апошнiя суткi склаў 812 новых выпадкаў, выпiсана 626 пацыентаў, шасцярых выратаваць не ўдалося.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».