Вы тут

Раім паглядзець


Зыбіцкая анлайн, Анлайн-трэніроўкі з чэмпіёнкай свету, «Мастак і горад» анлайн, Купалаўскія спектаклі і іншае — афіша «Звязды».


Купалаўскія спектаклі анлайн

Дзе: 24afisha.by

Калі: у любы час

Колькі каштуе: 10 BYN

Цяпер спектаклі Купалаўскага тэатра можна паглядзець дома ў крэсле з кубачкам гарбаты і смачнай цукеркай. І на любой адлегласці ад самога тэатра!

Да прагляду даступныя наступныя спектаклі бягучага рэпертуару: «Паўлінка», «Кароль Лір», «Чайка», «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», «Зямля Эльзы», «Каханне як мілітарызм», «Пан Тадэвуш», «Рэвізор», «Ураджай», «Вельтмайстар-акардэон», «Школа падаткаплацельшчыкаў», «Радзіва Прудок».

Кошт квітка на анлайн-прагляд — 10 BYN, аплата можа ажыццяўляцца з усіх трымальнікаў картак Mastercard i Visa. Доступ да прагляду будзе адкрыты 7 дзён пасля аплаты.


Праект «Мастак і горад» анлайн

Дзе: higminsk.by

Калі: па 14 чэрвеня

Колькі каштуе: бясплатна

Сёлета выставачны праект «Мастак і горад» упершыню адкрываецца ў анлайн-рэальнасці. Жадаючым наведаць экспазіцыю не трэба выходзіць з дому — дастаткова зайсці на сайт праекта і здзейсніць віртуальны тур па сталічнай плошчы Якуба Коласа.

Тут у панарамным фармаце наведвальнікі ўбачаць кубічныя канструкцыі з рэпрадукцыямі карцін. Карыстальнік можа агледзець кожны куб з усіх бакоў. Пры націску на рэпрадукцыю карціна адкрыецца ў фармаце фатаграфіі высокай якасці.

У экспазіцыі 32 работы, частка з якіх напісана жывапісцамі творчага аб’яднання «Квадрат», якое па праву можна назваць спадчыннікам УНОВІСа. «Квадрат» у экспазіцыі прадстаўлены працамі Аляксандра Малея — заснавальніка аб’яднання, Мікалая Дундзіна, Віктара Шылко, Аляксандра Дасужава, Аляксандра Сляпова і Валерыя Чукіна.

Выставачны праект плануецца запусціць у афлайн-фармаце, як толькі гэтаму будзе спрыяць эпідэміялагічная сітуацыя. Таксама ў планах пераезд экспазіцыі з Мінска ў Віцебск — горад, дзе зарадзілася творчае аб’яднанне УНОВІС.


Зыбіцкая анлайн

Дзе: bulbashbar.by

Калі: па 15 чэрвеня

Колькі каштуе: бясплатна

«Вуліца Зыбіцкая — сімвал горада, яго турыстычны і тусовачны цэнтр. У мінулым годзе на майскія святы Мінск трапіў у топ-3 гарадоў для наведвання расійскімі турыстамі з суседніх краін, у гэтым годзе яго вуліцы пустыя», — распавялі арганізатары праекта.

Яны аб’ядналі на адной пляцоўцы чатыры бары, кожную пятніцу запрашаюць вулічных музыкаў і артыстаў, ладзяць марафоны па барах і прамыя лініі з барменамі, каб адрадзіць унікальную атмасферу вуліцы, а таксама пазнаёміць турыстаў з аднаго з бачных славутасцяў горада online.

Зараз на Online Зыбіцкай 24/7 працуюць кактэйль-бар «Bar Duck», бар «Курылка», лаўндж-бар «Чайны п’яніца» і гастрабар «Палугар». У кожнай установы па 10 асабістых пакояў для сустрэч у звыклай для наведвальнікаў атмасферы.

Можна далучыцца да размовы з незнаёмцамі за віртуальнай барнай стойкай, наведаць анлайн-івэнт ці забраніраваць «столік» толькі на сваю кампанію — у кожнай установе пакоя № 8–№ 10 прызначаныя для асабістых сустрэч, у колькасці не больш за 4 чалавек. Распавесці сябрам, у якім бары вы затрымаліся, можна пры дапамозе адмысловых спасылак-запрашэнняў.

Пра тое, якая праграма і ў якіх установах запланаваная на працягу месяца, можна даведацца дзякуючы поўнай афішы.


Анлайн-трэніроўкі з чэмпіёнкай свету

plavnichok.ru

Дзе: instagram.com

Калі: з 11 чэрвеня

Колькі каштуе: бясплатна

«Савушкін прадукт» запускае серыю бясплатных анлайн-трэніровак, якія будуць праходзіць 2 разы на тыдзень (па панядзелках і чацвяргах) у 19:00 у Instagram. Ролікі з мінулымі трэніроўкамі таксама можна будзе знайсці ў профілі @savushkin_product ці праз некаторы час знайсці ролік з трэніроўкай, якая ўжо прайшла.

Мінулая трэніроўка

Спецыяльна для праекта праграму трэніровак распрацавала трохразовая чэмпіёнка свету па фітнес бікіні, фітнес-трэнер і дыетолаг Зіна Вусік.

«Сёння для заняткаў спортам няма адмысловай неабходнасці наведваць фітнес-клубы, усё мінімальна неабходнае можна знайсці дома. На нашых трэніроўках мы звернем увагу на тое, як можна хутка і лёгка прывесці сябе ў форму пасля рэжыму самаізаляцыі. Галоўнае — правільнае харчаванне і некалькі простых фізічных практыкаванняў на дзень», — патлумачыла трэнер.

Усе заняткі складзеныя такім чынам, каб быць карыснымі як для мужчын, так і для жанчын. Акрамя трэніроўкі, усе ўдзельнікі змогуць задаць пытанні трэнеру асабіста і атрымаць рэкамендацыі па правільным харчаванні.


«Дамашні тэатр» ад HomoCosmos

Дзе: facebook.com

Калі: 6 чэрвеня

Колькі каштуе: 2/10/25 BYN

Незалежная тэатральная кампанія HomoCosmos адкрывае «Дамашні тэатр».

#ХомоДома — гэта штотыднёвыя анлайн-паказы спектакляў, пакуль не стане магчымай жывая сустрэча ў глядзельнай зале. Акрамя ўжо наяўных спектакляў, вы таксама ўбачыце перадпрем’еры будучых работ, а таксама спецыяльна створаныя для #ХомоДома новыя інтэрактыўныя пастаноўкі.

Анлайн-трансляцыі спектакляў будуць праходзіць на сайце bezkassira.by. Калі вы хацелі б падтрымаць тэатр, далучайцеся да анлайн-паказаў і выбірайце квіткі прымальнага для вас кошту: 2/10/25 рублёў.

Графік бліжэйшых анлайн-паказаў спектакляў HomoCosmos:

  • 11 чэрвеня, 19: 00 — 17 чэрвеня, 19:00: «Раскрыццё».
  • 18 чэрвеня,19:00 — 24 чэрвеня, 19:00: «Камера, якую дала мне маці».
  • 25 чэрвеня,19: 00 — 1 ліпеня, 19:00: «Бог козыту».

Падтрымаць тэатр HomoCosmos і атрымаць ужо зараз квіткі на будучыя прэм’еры можна на платформе MolaMola.


Праект «Самаізаляцыя OFF»

Дзе: instagram.com

Калі: па 20 чэрвеня

Колькі каштуе: бясплатна

Арт-прастора Moving Art Factory (вул. Куйбышава, 22. 6 паверх) запускае праект «Самаізаляцыя OFF».

Мастацтва заклікана выклікаць эмоцыі, мастацтва абавязана прымушаць дыхаць. Пакліканне мастака — адлюстроўваць сваё бачанне свету ў мастацтве. Калі вы — мастак, ілюстратар, скульптар, відэаграфіст і наогул творчая асоба, то для вас ёсць выдатная магчымасць: паказаць усім, як вы бачыце жыццё падчас самаізаляцыі.

Каранавірус выклікаў не толькі крызіс сусветнай эканомікі, але і крызіс у мастацтве. Адмененыя ўсе канцэрты, спектаклі, кінафэсты, выставы — усё тое, што дае кісларод людзям, якія ствараюць творы мастацтва. Каб неяк дапамагчы творчым людзям, MAF запусціў дадзены праект, у канцы якога ўсе працы будуць паказаныя на вялікім івэнце.

Пасля заканчэння каранціну будзе арганізавана маштабная выстава «Самаізаляцыя OFF» (чэрвень 2020) у падтрымку сучасных мастакоў, на якой адбудзецца продаж экспазіцый рознага жанру, тым самым азначаючы канчатак ізаляцыі, заклікаючы людзей выйсці з дому, атрымаць ударную дозу эмоцый. Шматфункцыянальная арт-прастора «Moving Art Factory» адкрые свае дзверы для ўсіх знатакоў сучаснага мастацтва і збярэ пад адным дахам самых яркіх прадстаўнікоў творчай кам’юніці.

На выставе плануецца прадставіць працы больш чым 40 экспанентаў. Сама выстава зойме ўсе 1600 кв.м. прасторы. Будуць задзейнічаны адначасова 4 залы, дзе людзі змогуць паглядзець кіно, спектаклі, купіць работы мастакоў, паслухаць выступ лакальных музыкаў, лекцыі, прыняць удзел у творчых і танцавальных майстар-класах, пазнаёміцца ​​з мастакамі асабіста.

Выстаўка «Самаізаляцыя ОFF» плануе быць самай маштабнай творчай падзеяй і першым масавым мерапрыемствам на абноўленай пляцоўцы «Moving Art Factory» у 2020 годзе. Час працы выставы, як і іншых наступных, будзе выключна начны з пятніцы на суботу.

Пакуль дакладныя даты правядзення івэнту невядомыя. Але вы ўжо зараз можаце паназіраць за тым, як мастакі ствараюць работы, якія пазней размесцяцца на выставе. Свае дзённікі яны вядуць у сацсетках: напрыклад, у stories і «актуальным».

Больш падрабязна аб праекце чытайце на сайце.


Выстава «Нальшанскія сустрэчы» анлайн

Дзе: facebook.com, vk.com

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

Музей «Лошыцкая сядзіба» працягвае ў анлайн-фармаце выстаўку «Нальшанскія сустрэчы». У суполках музея ў Facebook і «ВКонтакте» Вы зможаце ўбачыць 55 жывапісных і графічных твораў, а таксама прайсці анлайн-квэст.

Выстава «Нальшанскія сустрэчы» — расповед мастакоў, удзельнікаў пленэру, якія летам 2019 года сабраліся ля старога млына на аграсядзібе «Вялес» на стромкіх берагах Віліі. Да мастакоў далучыліся беларускія паэты і барды.

Сярод аўтараў «Нальшанскіх сустрэч» заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктар Барабанцаў і Віктар Нямцоў, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Алесь Суша, вядомыя мастакі мінскага краю: Анатоль Бяляўскі, Віктар Мікіта, Галіна Беганская, Кастусь Качан, Таццяна Ласка і Эдуард Мацюшонак.

Нальшанскі край надзвычай шырока раскрыўся ў творчасці мастакоў — удзельнікаў выстаўкі. Віктар Мікіта ўвасобіў у творах міфы і легенды краю, прысвяціў шэраг прац вяскоўцам, а Віктар Барабанцаў стварыў партрэт Вацлава Гражуля, цяпер адзінага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які жыве ў Жодзішках. Анатоль Бяляўскі засяродзіў увагу на дрэвах-волатах Нальшанскга краю. Кастусь Качан паказаў прыгажосць і лірызм беларускай прыроды, Таццяна Ласка і Галіна Бяганская замілаваліся пейзажамі, а Эдуард Мацюшонак прысвяціў сваё працы старадаўнім мястэчкам паўночна-заходняй Беларусі.

У межах выстаўкі працуе анлайн-квэст, у межах якога трэба адказаць на 9 пытанняў. Пераможцы квэсту змогуць атрымаць падзяку ад самога Яўстафія Любанскага.


Выстава Аляксандра Родчанкі

Дзе: lumiere.ru

Калі: па 14 чэрвеня

Колькі каштуе: бясплатна

Аляксандр Родчанка — галоўны фатограф авангарду.

Выставы яго работ у сталіцы праходзяць рэгулярна, але экспазіцыя ў Цэнтры фатаграфіі імя братоў Люм’ер — унікальная. Гэта фатаграфіі розных гадоў, пачынаючы з першых фатаграфічных досведаў 1920-х да канца 1930-х гадоў, — усё з калекцыі фонду Still Art, створанага Аленай і Міхаілам Карысалавымі. Разыначка выставы — партрэты сяброў Родчанкі: мастакоў, паэтаў, пісьменнікаў і кінарэжысёраў, сярод якіх Ліля Брык, Уладзімір Маякоўскі і Варвара Сцяпанава. Наведвальнікі таксама ўбачаць легендарныя архітэктурныя здымкі Родчанкі: «Балконы», «Пажарная лесвіца» і іншыя.


Віртуальная выстава «Забароненыя зоны»

Дзе: atmasfera.by

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

Віртуальная выстава «Забароненыя зоны» (18+) прысвечана табуяваным тэмам, пра якія складана, дыскамфортна, не прынята казаць услых.

Праект аб’ядноўвае працы 9 мастачак з Брэста і Мінска, якія створаны ў розных медыя: графіка, фатаграфія, калаж, тэкстыль, відэа, мультымедыйная інсталяцыя.

Задача выставы — дазволіць мастачкам выказаць набалелае, а гледачам пазбавіцца ад унутраных блокаў, комплексаў, сумненняў і самацэнзуры (а яшчэ навучыцца супрацьстаяць цэнзуры грамадскай).

Яшчэ адна важная тэма, з якой папрацавалі мастачкі, — тэма экалогіі. Нягледзячы на тое, што яна візуальна менш шакавальная і здаецца далёкай, такой, якая тычыцца гледачоў толькі недзе ў перспектыве, гэта адна з самых страшных праблем нашага часу. Усе бачылі гэтую зіму без снегу і чыталі пра кітоў, якія сілкуюцца пластыкам.


Таксама вы можаце паглядзець пяць спектакляў анлайн

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.