Вы тут

Паэзія беларускіх класікаў на беларускай мове з гонарам загучала ў Лондане


Паэзія беларускіх класікаў на беларускай мове з гонарам загучала ў Лондане

Шмат выбітных дзеячаў беларускай літаратуры тварылі на роднай мове, не баючыся размаўляць і пісаць, – гэта прыклад патрыятызму і шчырага імкнення замацаваць пазіцыі беларускай культуры ў сусветнай прасторы. Ураджэнцы Беларусі па ўсім свеце захоўваюць памяць пра сваіх знакамітых зямлякоў па-за межамі гістарычнай Радзімы.

Выдавецкі дом Hertfordshire Press (Вялікабрытанія)  пры падтрымцы Еўрапейскага Банка Развіцця і Рэканструкцыі (EBRD) і дзякуючы ўдзелу Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны Francis Skaryna Belarusian Library and Museum выдаў унікальны збор вершаў беларускіх паэтаў – Якуб Колас, Янка Купала і Максім Багдановіч – у перакладах таленавітай Веры Рыч. Кніга называецца «Паэтычныя скарбы з Беларусі: свята жыцця і творчасці Веры Рыч» і змяшчае як арыгіналы вершаў на беларускай мове, так і па-майстэрску зробленыя пераклады.

Прэзентацыі кнігі адбыліся ў Лондане, Брусэлі і Мінску ў лістападзе 2019 – сакавіку 2020 года.

Кніга прысвечаная памяці Веры Рыч і выдадзеная пры падтрымцы экспертаў: Джыма Дынглі, Дэвіда Пэры і прафесар Вячаслава Рагойша.

У ліпені 2020 года прадстаўнікі выдавецтва плануюць арганізаваць проматур па гарадах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Заклікаем зацікаўленыя арганізацыі і групы адгунуцца і далучыцца да прэзентацыі кнігі.

Кнігу можна знайсці на пляцоўцы Amazon па спасылцы.

Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца па адрасе: angelina@ocamagazine.com.

 Матэрыял Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан)

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.