Вы тут

Друкуецца ў «Алесі»


Сталь і пяшчота

У Аляксея Талая няма ні рук, ні ног. Гісторыю яго жыцця немагчыма слухаць са спакойным сэрцам. Сам ён пра той трагічны дзень гаворыць... з нечаканай пяшчотай, нечаканай для гэтага мужнага чалавека са стальной воляй: «Дзень напярэдадні свята Перамогі 8 мая 1999 года, калі мне было 16 гадоў і я прыехаў у госці да дзядулі і бабулі, цалкам змяніў маё жыццё. Вясковыя хлопцы на полі палілі вогнішча. Я пабег да іх. Секунда, незразумелы гук, адчуванне тэлепартацыі... спрабую падняцца на ногі і не разумею, што адбылося. Ногі і рукі нібыта правальваюцца скрозь зямлю. Я ўбачыў свае белыя костачкі... У тыя імгненні мой розум пахіснуўся. Лекары папярэдзілі бацькоў: рыхтуйцеся, ён не выжыве — пазбавіўся чатырох канечнасцяў, пашкоджанні па ўсім целе. Кожны другі дзень была аперацыя. Пасля яе — перадышка, баракамера, кропельніцы. І так бясконцыя тры месяцы».

Сёння Аляксей Талай — спартсмен-параалімпіец, матывацыйны трэнер, бізнесмен. Любячы і любімы муж. Бацька трох хлопчыкаў і дзяўчынкі. Сумесна з уладамі Мінска і Беларускай асацыяцыяй лёгкай атлетыкі Аляксей Талай і яго дабрачынны фонд працуюць па праграме прафілактыкі суіцыдальных настрояў сярод моладзі... Як у яго ўсё гэта атрымліваецца?

Бабуля хоча бачыць унукаў

У нашу рубрыку «Пытанне адвакату» прыйшоў цікавы ліст: «Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Мы — пажылыя людзі, просім падказаць, што нам рабіць з нашым горам. Наш старэйшы сын — хлопец добры ва ўсіх адносінах, але ў сям'і ў яго штосьці не заладзілася. Спачатку яны з жонкай сварыліся, нават раз'язджаліся. А нядаўна сын сказаў, што яны развяліся. Мы ўвесь гэты час не ўмешваліся. Вырашылі, што не зможам справядліва паставіцца да іх спрэчак, бо бацькам сваё дзіця заўсёды будзе бліжэйшае. Але цяпер у нас паўстала пытанне пра ўнукаў. Раней яны да нас пастаянна прыязджалі. Ды і мы таксама заўсёды рады былі іх наведаць. А зараз дзеткі з мамай сваёй жывуць, нас яна бачыць не жадае і нават на парог адмовілася пускаць. Сын кажа, пачакаць трэба. А колькі нам жыць засталося? Аднаму Богу вядома. Таму мы не хочам чакаць і губляць час. Ці ёсць у нас якія правы? Раскажыце, калі ласка, на што можам спадзявацца». Пра тое, што можна зрабіць у такой сітуацыі, расказвае адвакат Таццяна Сямешка.

Як мода шкодзіць прыродзе

Апошнім часам індустрыя моды адчувае на сабе моцны грамадскі ціск з прычыны сур'ёзнай заклапочанасці захаваннем экалогіі і чысціні навакольнага асяроддзя. Многія дызайнеры і брэнды заяўляюць аб тым, што іх рэчы экалагічна бяспечныя, выпускаюць лімітаваныя калекцыі з перапрацаваных матэрыялаў, а таксама актыўна ўдзельнічаюць у дабрачыннасці. У краінах СНД прынята лічыць, што «сустракаюць па адзежцы». Таму не дзіўна, што наш вулічны натоўп — самы шыкоўна адзеты ў свеце. Калі ў Еўропе большасць грамадзян выглядаюць сціпла, аддаючы перавагу джынсам і кофтам, то ў нас жанчынам заўсёды «няма чаго надзець» пры перапоўненай шафе. Чытайце пра тое, як наша свядомасць уплывае на наваколле.


Запрашаем вас аформіць падпіску на часопіс «Алеся»!

Абяцаем па-ранейшаму радаваць цікавай і карыснай інфармацыяй: чытачоў чакаюць сустрэчы і інтэрв'ю з лідарамі жаночага руху, кіраўнікамі паспяховых праектаў, творчымі беларускімі жанчынамі — актрысамі, мастачкамі, спявачкамі, а таксама кансультацыі юрыстаў, трэнінгі псіхолагаў, майстар-класы стылістаў, касметолагаў, цырульнікаў, навінкі моды і навіны fashіon-індустрыі, хатняя кулінарыя і займальны адпачынак. Падпісныя індэксы: 74995 — індывідуальны; 749952 — ведамасны. Дарэчы, за невялікую даплату можна аформіць дастаўку газет і часопісаў да кватэры падпісчыка, скарыстаўшыся паслугай «уручэнне з рук у рукі».

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.