Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Рыба пад марынадам

Спатрэбіцца: рыба — 600 г, буйныя морквы — 3 шт., цыбуля рэпчатая — 6 шт., таматная паста — 3-4 ст. л., соль і спецыі — на смак, яблычны воцат — 2 ст. л., алей для тушэння.

Моркву надзерці на буйной тарцы або дробна парэзаць, цыбулю парэзаць паўкольцамі і ўсё тушыць да гатоўнасці. За 2-3 хвіліны да гатоўнасці дадаць таматную пасту.

Рыбу пазбавіць костак і падзяліць на невялікія кавалачкі велічынёй з мезенец.

На дно каструлькі выкласці трохі марынаду і рыбу пластамі, затым тушыць да гатоўнасці на невялікім агні хвілін 20. За пару хвілін да заканчэння прыгатавання дадаць соль, спецыі і воцат. Пакінуць настояцца на 4-5 гадзін.


Бульбяное слоенае печыва

Спатрэбіцца: бульбяное пюрэ — 200 г, масла (можна замяніць маргарынам) — 100 г, мука — 150 г + для раскаткі, яйка — 1 шт., соль — 0,25 ч. л., сыр паўцвёрды — 85 г.

Аддзяляем бялок ад жаўтка. У міску выкладваем наша пюрэ, дадаём жаўток, растопленае і астуджанае да пакаёвай тэмпературы масла, прасейваем муку, замешваем мяккае, падатлівае цеста. У залежнасці ад гушчыні пюрэ, мукі можа спатрэбіцца крыху больш. Фарміруем з цеста шар, заварочваем яго ў плёнку і прыбіраем у халадзільнік хвілін на 40.

Сыр надзіраем на сярэдняй або буйной тарцы. Бялок узбіваем да лёгкай пены.

Дастаём цеста. Падсыпаем на дошку муку, раскатваем з цеста каўбаску і дзелім яе на 16 прыблізна роўных кавалачкаў. Кожны кавалачак цеста раскатваем у тоненькую аладку. Складаем аладкі адна на адну двума стосікамі па 8 штук. Бярэм адзін стосік аладак і раскатваем яго ў круг дыяметрам каля 26—30 см. Змазваем круг паловай узбітага бялку, крыху падсольваем і рассыпаем палову надзёртага сыру. Дадаткова да сыру можна прысыпаць аладку кменам або кунжутам. Разразаем круг на 12 сегментаў. Раскладваем сегменты на бляху і выпякаем у разагрэтай да 190 градусаў духоўцы хвілін 15—20. Тое самае робім і з другім стосам аладак.

Цёплае печыва досыць мяккае, а халоднае — хрумсткае.


Маскітныя сеткі на вокны

Спатрэбіцца: ліпучка тэкстыльная «тата-мама» шырынёй 2—2,5 см, сеткі маскітныя, двухбаковы скотч.

Паверхня рамы павінна быць чыстая, без пылу.

Вымяраем акно па знешнім контуры вонкавай рамы. Адмяраем ліпучкі патрэбнай даўжыні так, каб вертыкальныя і гарызантальныя супалі на стыках, а не налазілі адна на другую, і адразаем. Бяром «ліпкую» частку ліпучкі, пераварочваем яе і да гладкага боку акуратна па ўсёй даўжыні прыляпляем двухбаковы скотч. Здымаем ахоўны пласт з двухбаковага скотча і акуратна па перыметры контуру знешняй рамы прыляпляем ліпучкі «ліпкай» часткай. Добра прыціскаем ліпучкі па ўсім перыметры да акна.

Выразаем з ахоўнай сеткі прамавугольнік неабходнага памеру.

Акуратна нацягваем сетку (але не перацягваючы, інакш скотч не вытрымае), прымацоўваючы яе да ліпучак такім чынам, каб сетка закрывала ўсе ліпучкі.

Зверху сеткі прыляпляем другую «мяккую» частку ліпучкі, замацоўваючы такім чынам сетку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Чаму важна аднаўляць балотныя экасістэмы?

Балоты непарыўна звязаныя з культурай і гісторыяй беларускага народу. 

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.

Грамадства

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

Хто рызыкуе захварэць на рак малочнай залозы?

На першым месцы — спадчынны фактар.  

Здароўе

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Праз які час праводзіць рэвакцынацыю ад COVІD-19 і ці патрэбна яна ўвогуле?