Вы тут

Апублікаваны спіс краін, па вяртанні з якіх не патрэбна 14-дзённая самаізаляцыя


Актуалізаваны пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Са спісу, вызначанага пастановай урада ад 25 сакавіка 2020, выключаныя некалькі краін, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.


Сярод іх — Аўстрыя, Албанія, Бельгія, Балгарыя, Боснія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мальта, Малдова, Манака, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Паўночная Македонія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія, а таксама Кітай.

Асобы, якія прыбылі з вышэйзгаданых краін, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 дзён з дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь.

Пры гэтым замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у Беларусь, абавязаны мець пры перасячэнні мяжы адмоўны вынік ПЦР-даследавання, выкананага не пазней за двое сутак да даты перасячэння мяжы.

Прэв'ю: coe.int

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?