Змітрок Марозаў (нар. у 1954-м) — выдатны беларускі паэт, празаік, публіцыст. Друкуецца з 1977 года. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, у тым ліку «Акварэлі пачуцця», «Я ўсё часцей жадаю слухаць неба», «Вачыма сэрца» і іншых.
Песня «Бэзу кіпень» нарадзілася з вершаў зборніка Змітрака Марозава «Я з вёскі, я — свойскі, язбоўскі». Гэтая шчырая паэзія кранае душу. Яна пра любоў да роднай зямлі, бацькоўскага дому, пра хараство прыроды...
Вершы — Змітрок МАРОЗАЎ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.
1. Мне ўсё часцей бярозы
сняцца,
Вярба пад матчыным
акном,
Палі, дзе хмары табуняцца,
Што зацяжарылі дажджом.
Прыпеў:
Бэзу кіпень пад акном,
Пах язміну хмельны...
Заручуся вечарком
З яблынькай вясельнай.
Буду слухаць, як у сне,
Квецені дыханне,
Мо яна навее мне
Песню пра каханне.
Мо яна навее мне
Песню пра каханне.
2. Відаць, таму і настальгія
Маю душу туды заве,
Дзе жарабяткі маладыя
Пасуцца ў ранішняй траве.
Прыпеў.
3. Дзе салавей асірацелы
Шукае сэрцу спарыша,
Дзе ў туманах
тварожна-белых
Мая згубілася душа.
Прыпеў.
Рубрыку вядзе кампазітар Яўген Ксяневіч
evgenyksenevіch@gmaіl.com
«Дапамагаючы іншым, робішся лепшым, бо дабрыня ўзбагачае».
Звычкі, якія мы часам і не заўважаем, ствараюць нашу сучаснасць і будучыню.
«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».
Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.