Вы тут

Ці можа інтэрнэт-крама вызначаць мінімальны кошт заказу?


На сайце віртуальнай крамы размешчана інфармацыя для пакупнікоў аб мінімальнай суме заказу ў 30 рублёў. То-бок яна папярэджвае, калі сума будзе меншая, заказ не прымуць і, адпаведна, тавар не даставяць. Ці мае права гандляр на такія дзеянні? З гэтым пытаннем мы звярнуліся ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.


Як высветлілася, такія дзеянні віртуальнага гандляра не стасуюцца з законам «Аб ахове правоў спажыўцоў» і Правіламі продажу тавараў па ўзорах. Згодна з законам спажывец мае права на свабодны выбар тавараў належнай якасці ў зручны для яго час з улікам рэжыму работы гандляра. Таксама заканадаўча забаронена абумоўліваць набыццё тавару абавязковым набыццём іншых тавараў.

Абмежаванні па суме пакупкі (у тым ліку ў інтэрнэт-краме), якія замацоўвае гандляр, супярэчаць гэтым нормам, паколькі абмяжоўваюць права спажыўца на свабодны выбар тавару па колькасці, а таксама прымушаюць спажыўца да заказу іншых тавараў, якія ён і не планаваў набываць.

Але ёсць адзін нюанс, і яго трэба ведаць. Гандляр (у тым ліку і віртуальны) мае права вызначыць умовы бясплатнай дастаўкі тавару. Напрыклад, пры набыцці тавараў на адпаведную суму (яе гандляр вызначае самастойна) яны дастаўляюцца спажыўцу бясплатна.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Загаловак у газеце: «А на меншае я не згодны!»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».