На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага аддзялення сувязі «Вялікі камень» прысутнічала кіраўніцтва Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, РУП «Белпошта», мясцовай улады і ўласна Індустрыяльнага парка.
Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган падчас урачыстай цырымоніі адзначыў, што для прадпрыемства РУП «Белпошта» адкрыццё новага аддзялення паштовай сувязі — гэта выдатная падзея. Развіццё інфраструктуры ў такім стратэгічна важным і унікальным месцы, як індустрыяльны парк «Вялікі камень», — гэта адзін з важных кірункаў развіцця нашай краіны. «Мы спадзяёмся, што з выкарыстаннем новых тэхналогій, з добрасумленнай працай нашых работнікаў аддзяленне будзе мець эканамічную эфектыўнасць», — сказаў міністр.
Генеральны дырэктар СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» спадар Янь Ган акцэнтаваў увагу на тым, што развіццё індустрыяльнага парка «Вялікі камень» перайшло ад будаўніцтва да функцыянавання. Праект парка развіваецца пад асабістай увагай лідараў Беларусі і Кітая. Сёлета «Вялікі камень» пераходзіць ад этапу будаўніцтва да этапу высокатэхналагічнай вытворчасці. Тут ужо зарэгістравана звыш 60 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў, і аб'ём заяўленых інвестыцый перавышае 1170 мільёнаў долараў ЗША. У будучыні гэтае месца стане смарт-індустрыяльным горадам-спадарожнікам, павялічыцца колькасць людзей, якія будуць тут жыць і працаваць. Таму адкрыццё новага аддзялення сувязі зробіць свой унёсак у развіццё і асваенне парка людзьмі. Пад кіраўніцтвам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі тут паступова ўкараняецца тэхналогія 5G. У будучыні «Вялікі камень» працягне супрацоўніцтва з РУП «Белпошта».
Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара
Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».