Вы тут

Халодны «Томас» нас астудзіць, але ненадоўга


Яшчэ ў красавіку аналітыкі ад надвор'я абяцалі нам суперспякотнае лета. Потым быў халодны май, пасля якога многія на доўгачасовыя прагнозы проста махнулі рукой. А дарма. Паводле звестак сіноптыкаў, пад уплывам субтрапічнага паветра ў краіне ўсталявалася вельмі цёплае надвор'е. У сераду ў разгар дня тэмпература паветра склала плюс 26–34 градусы, а ў Мінску было 32 цяпла. На некаторых метэастанцыях, у тым ліку ў сталіцы, быў перавышаны рэкорд дня.

Але сітуацыя ў атмасферы пачынае змяняцца. У Беларусі ў выхадныя месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Уся справа ў тым, што над скандынаўскім паўвостравам набірае сілу халодны антыцыклон «Томас». Адціскаючы на поўдзень анамальна цёплае паветра, ён прынясе паслабленне спякоты і аднаўленне звычайнага чэрвеньскага тэмпературнага рэжыму ў краіне. Такім чынам, у суботу тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 15 да плюс 21 градуса, па поўначы краіны — 13–14 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 19–26 цяпла, а ў паўднёвых раёнах — ад плюс 27 градусаў да плюс 30. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, удзень парывісты.

У нядзелю «Томас» на ўсю сілу «расправіць плечы», а прахалода будзе прабівацца далей на поўдзень. У гэты дзень тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 11–17 градусаў, а ўдзень — 16–23 цяпла . Але па паўднёвым усходзе краіны ўначы чакаецца ад плюс 18 да плюс 19 градусаў, а ўдзень у гэтым рэгіёне паветра прагрэецца да 24–27 цяпла. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэгіёна чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні парывісты.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня паўночна-ўсходні вецер зменіцца на паўднёва-заходні, і тэмпература зноў пачне павышацца. У панядзелак чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя часы ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 11 да плюс 18 градусаў, удзень чакаецца 20–26 цяпла. У паўднёва-ўсходнім рэгіёне паветра ў дзённыя часы прагрэецца да плюс 29 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.