З такімі пытаннямі звярталіся на прамую лінію да памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гродзенскай вобласці Івана ЛАЎРЫНОВІЧА, якую ён правёў у Дзятлаўскім райвыканкаме.
Яму тэлефанавалі жыхары не толькі Дзятлаўскага, але і іншых раёнаў вобласці. У цэнтры ўвагі былі пытанні рамонту і будаўніцтва дарог, жылля, работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
— Па выніках не толькі цяперашняй, але і іншых прамых ліній падкрэслю, што кіраўнікам, спецыялістам сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі трэба больш уважліва ставіцца да людзей і іх праблем. Многія пытанні маглі б быць вырашаны на месцах, а не выносіцца на ўзровень аблвыканкама ці Адміністрацыі Прэзідэнта, — адзначыў Іван Лаўрыновіч. Ён падкрэсліў: такія прамыя лініі ў раёнах дапамагаюць лепш выяўляць пытанні, якія неабходна вырашаць больш аператыўна менавіта на месцах.
Дарэчы, адзін зварот быў нават з Магілёўскай вобласці. Заяўніца хвалявалася за сваіх бацькоў, якія жывуць у пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Жанчына паскардзілася, што каторы год у доме, дзе знаходзіцца кватэра пенсіянераў, не выконваецца капрамонт.
Памочнік Прэзідэнта адзначыў: зварот будзе ўзяты на кантроль. Са старшынёй райвыканкама абмяркоўвалася магчымасць таго, каб сёлета ці ў наступным годзе прыняць канкрэтнае рашэнне: перасяліць людзей ці капітальна адрамантаваць іх дом.
Па ўсіх зваротах дадзены адказы і тлумачэнні, выкананне шэрагу даручэнняў узята на кантроль.
Паводле БелТА
Прэв'ю: БелТА
Зарплата плюс сацыяльны пакет.
Купіць кватэру ў іншым горадзе, не прыязджаючы ў яго.
Палаючыя берагі Сожа.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.