Вы тут

Сукупныя актывы перавысілі 5 трлн. юаняў


На фоне пашырэння адкрытасці ў банкаўскім і страхавым сектарах сукупныя актывы замежных банкаў і страхавых кампаній на тэрыторыі Кітая перавысілі за 5 трлн юаняў (каля 702,2 млрд долараў). Пра гэта паведаміў Камітэт па кантролі і кіраванні банкаўскай і страхавой дзейнасцю КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


На канец першага квартала замежныя банкі адкрылі ў Кітаі 41 карпаратыўны банк з замежным фінансаваннем, 115 аддзяленняў і 149 офісаў, агульная сума размешчаных актываў дасягнула 3,58 трлн юаняў. За аналагічны перыяд замежныя страхавыя кампаніі адкрылі ў КНР 64 страхавых арганізацыі з замежным фінансаваннем, 124 офіса і 18 страхавых агенцтваў, агульная сума актываў склала 1,46 трлн юаняў.

Камітэт паскорыў праверку заявак замежных інвестараў на атрыманне доступу да рынку, матывуючы гэта тым, што Кітай ухваліў рост інвестыцый замежных банкаў і страхавых кампаній на 9,5 млрд юаняў. Раней ведамства апублікавала перагледжаныя правілы рэгулявання, якія палягчаюць замежным банкам доступ на рынак, дазваляючы ім адначасова адкрываць аддзяленні і карпаратыўныя банкі, скасавана абмежаванне агульнай сумы актываў і пашыраны спектр выбару.

Камітэт паабяцаў працягнуць рэалізацыю мер адкрытасці і прыкладаць намаганні для палягчэння рынкавага доступу, пашыраць рамкі вядзення бізнесу для кампаній з замежным фінансаваннем і паляпшаць бізнес-асяроддзе, каб стварыць больш выгод для замежных фінансавых арганізацый на тэрыторыі Кітая.

Прэв’ю: maximarkets.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?