Дакументальны фільм Андрэя Куцілы «Мне трэба поціскаў» атрымаў спецыяльную згадку журы на 60-м Кракаўскім фестывалі дакументальнага кіно, што прайшоў з 31 мая да 7 чэрвеня ў анлайн-фармаце.
На мінулым тыдні мы пісалі, што два беларускія рэжысёры трапілі ў конкурсныя праграмы Кракаўскага кінафестывалю. Стужка Андрэя Куцілы, што, паводле слоў аўтара, першапачаткова задумвалася як рэпартаж, удзельнічала адразу ў двух конкурсах — Нацыянальным і Міжнародным конкурсе кароткаметражных фільмаў.
Журы конкурсу кароткага метра адзначыла карціну спецыяльнай згадкай, напісаўшы ў матывацыі: «Гэты фільм выдзеліўся для журы адлюстраваннем у цэнтры адносін паміж маці (Валянціна) і дачкой (Таццяна), якія жывуць у выключных і няпростых абставінах. Таццяна была паралізаваная ад самага нараджэння, але Валянціна, якой цяпер за 90, усё жыццё пра яе клапацілася. Гэта надзвычайнае выяўленне безумоўнай любві і адданасці, нягледзячы на ахвяру жыццём, маці свайму дзіцяці. Прыгожая аператарская работа фільммейкера ажыўляе гісторыю, як і кранальная паэзія Таццяны, якую яна стварыла, нягледзячы на фізічную недзеяздольнасць».
У мінулым Кракаўскім кінафестывалі Андрэй Куціла ўдзельнічаў са сваім фільмам Summa і таксама атрымаў узнагароду — Сярэбранага лайконіка. Фэст у Кракаве рэгулярна становіцца пляцоўкай для беларускіх дакументалістаў.
Вольга МІЦКЕВІЧ
Старт сваёй справы — усяго за 37 рублёў.
Мураваных спраў майстар.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.