Вы тут

Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Сі Цзіньпінам


Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Лідары краін абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва, сумесныя праекты, міжнародны парадак дня, пытанні ўзаемадзеяння ва ўмовах пандэміі.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Сі Цзіньпіну за дапамогу ў пераадоленні пандэміі віруса, у тым ліку за дастаўленыя ў Беларусь ахоўныя сродкі і асабліва за пастаўку абсталявання для вытворчасці сродкаў аховы і медыцынскіх масак.

Асобна кіраўнікі дзяржаў адзначылі супрацоўніцтва міністэрстваў аховы здароўя дзвюх краін. Прэзідэнт падрабязна расказаў пра беларускі шлях і практыку ў барацьбе з пандэміяй.

Яшчэ адна тэма размовы — плануемы візіт Старшыні КНР у Беларусь. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў краіне вельмі чакаюць гэты візіт, які яшчэ больш умацуе жалезнае братэрства і ўсепагодную дружбу паміж Беларуссю і Кітаем.

У размове была закранута і кадравая тэма. Як вядома, пасол у КНР Мікалай Снапкоў будзе адкліканы з гэтай пасады ў сувязі з назначэннем першым віцэ-прэм’ерам. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што Беларусь узамен падбярэ фігуру не слабейшую.

Гаворачы ў цэлым пра сітуацыю ў Беларусі, Прэзідэнт адзначыў, што нават у цяперашніх няпростых эпідэміялагічных умовах эканоміка працуе, яе не спынялі. Усе прадпрыемствы працуюць, тым больш што ў Беларусі няма такіх рэсурсаў, як у Кітаі. Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што на сённяшні дзень галоўнае пытанне — рэалізацыя беларускай прадукцыі на экспарт.

Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін таксама абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў рамках парка «Вялікі камень». Беларускі лідар з задавальненнем адзначыў, што парк ужо налічвае 60 рэзідэнтаў з 15 краін свету.

У сваю чаргу Старшыня КНР адзначыў, што вельмі цэніць парадак у Беларусі і шлях барацьбы з пандэміяй. У Кітаі яго падтрымліваюць і гатовы падзяліцца вопытам. У прыватнасці, гатовы арганізаваць відэаканферэнцыю «Беларусь — Кітай», на якой і адбудзецца абмен вопытам. У Кітая ёсць такая практыка з рознымі краінамі, але кітайскі бок гатовы зрабіць гэта з Беларуссю асобна, а таксама падзяліцца ўсім неабходным.

Сі Цзіньпін таксама падзякаваў за гуманітарную дапамогу, якую раней Беларусь аказвала Кітаю ў сувязі з эпідэміяй. Ён падкрэсліў, што кітайскі народ гэта помніць і будзе помніць заўсёды.

Старшыня КНР асабліва падзякаваў за ўмовы, у якіх кітайскія грамадзяне працуюць у Беларусі. Ён расказаў аб сітуацыі ў КНР. Там на сённяшні дзень у бальніцы з каранавірусам знаходзіцца адзін пацыент, і калі сустракаюцца выпадкі, то яны маюць завозны характар.

Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў, што даўно знаёмы з Аляксандрам Лукашэнкам і вельмі добра інфармаваны аб сітуацыі ў Беларусі, аб тым, што ў краіне ў хуткім часе пройдуць прэзідэнцкія выбары. Ён папрасіў перадаць беларускаму народу словы падтрымкі. «Мы вас падтрымліваем, упэўнены, вы пераможаце, і мы падтрымліваем ваш шлях развіцця», — сказаў Старшыня КНР.

Акрамя таго, кітайскі лідар расказаў аб рашэннях 13-га склікання УСНП, адзначыўшы, што разам краіны стаяць перад сур’ёзнымі выклікамі, але гэта адначасова і шанц.

Гаворачы аб эканамічным узаемадзеянні, Сі Цзіньпін падкрэсліў, што падтрымае беларускі экспарт у Кітай, асабліва які датычыцца прадуктаў харчавання — малочнай прадукцыі, ялавічыны, курынага мяса.

Даведаўшыся, што галоўная прычына ў экспарце, Старшыня КНР прапанаваў Беларусі прадставіць сваю заяўку ў адпаведныя органы КНР і паабяцаў, што яна будзе разгледжана ў самыя кароткія тэрміны. Гэтым будзе займацца першы віцэ-прэм’ер, які пакуль яшчэ знаходзіцца ў Кітаі. Кітай таксама гатовы аказваць фінансавую дапамогу.

Што датычыцца візіту ў Беларусь, Сі Цзіньпін адзначыў, што калі б не пандэмія, ён даўно адбыўся б. Старшыня КНР падкрэсліў, што вельмі цэніць вочныя сустрэчы, якія больш важныя і эфектыўныя, чым тэлефонная размова. Ён чакае сустрэчы і ўпэўнены, што яна адбудзецца.

Ад свайго імя і сваёй жонкі Сі Цзіньпін перадаў самыя цёплыя пажаданні беларускаму народу, а таксама сям’і Прэзідэнта, і асабліва малодшаму сыну, якога, як вядома, у Кітаі вельмі любяць.

Размова працягвалася амаль 50 хвілін.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.

Грамадства

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.

Здароўе

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.