Вы тут

Небяспека росту выпадкаў COVІD-19 захоўваецца


Беларусь усё яшчэ знаходзіцца ў стадыі лакальнай перадачы COVІD-19, і сітуацыя застаецца дастаткова сур'ёзнай. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Батыр Бердыклычаў.


— Мы сапраўды бачым, што з надыходам лета ў людзей назапасілася стомленасць, яны перастаюць асэнсоўваць небяспеку, якая ўсё яшчэ існуе. Гэта трывожная тэндэнцыя, бо вірус нікуды не знік, нягледзячы на пэўную стабілізацыю і зніжэнне колькасці новых выпадкаў.

Эксперт заклікаў захоўваць рэспіраторны этыкет, гігіену рук, фізічнае дыстанцыраванне і нашэнне масак.

— Гэта вельмі важна, бо ў гэты перыяд, калі людзі расслабіліся, небяспека існуе і імавернасць росту захоўваецца. Мы можам казаць пра тое, што ў віруса няма прыкмет сезоннасці, ён распаўсюджваецца і ў краінах з гарачым кліматам, таму спадзявацца, што з надыходам лета вірус сыдзе, нам не выпадае.

Батыр Бердыклычаў адзначыў, што Беларусь нарасціла патэнцыял па лабараторным тэсціраванні. І ў гэтым плане відаць пэўная стабілізацыя і зніжэнне. Але яшчэ неабходна прааналізаваць лічбы, каб вызначыць, чаму цяпер назіраецца змяншэнне колькасці новых выпадкаў. Ён адзначыў, што зрабіць прагнозы, калі можна будзе зняць маскі і жыць ранейшым жыццём, пакуль немагчыма. І параіў не расслабляцца.

— Мы можам абапірацца на вопыт іншых краін, у тым ліку постсавецкіх, дзе назіраўся дастаткова высокі ўзровень інфекцыі, фіксавалася шмат выпадкаў захворвання. Пасля ўвядзення дастаткова жорсткіх абмежавальных мер колькасць выпадкаў знізілася. Але мы бачым, што цяпер у шэрагу краін — Арменіі, Азербайджане, Паўночнай Македоніі — пасля зняцця гэтых абмежаванняў назіраецца рост колькасці новых выпадкаў. Гэта сведчыць пра тое, што насельніцтва ўсё яшчэ ўспрымальнае да віруса і неабходна камбінаваць меры стрымлівання, да якіх адносяцца тэсціраванне, ізаляцыя, лячэнне хворых і іх кантактаў, а таксама меры зніжэння шкоды. Гэта значыць, калі мы бачым, што магчымасці сістэмы аховы здароўя падыходзяць да мяжы і яна не можа справіцца з патокам пацыентаў, неабходна ўвядзенне пэўных абмежаванняў. Такім чынам, камбінацыя гэтых мер — найбольш правільны шлях, —падкрэсліў кіраўнік беларускага бюро СААЗ.

Па звестках на 12 чэрвеня, зарэгістравана 52 520 выпадкаў COVІD-19. Пры гэтым паправіліся і выпісаны 27 760 пацыентаў, 298 чалавек памерла з пачатку распаўсюджвання інфекцыі. Праведзена 697 011 тэстаў. За апошнія суткі колькасць новых інфіцыраваных самая нізкая за апошнія паўтара месяца — 704, пры гэтым 1117 чалавек паправіліся і выпісаны, пяцёра памерлі. За суткі праведзены 18 441 тэст.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Расслабляцца пакуль рана

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.