Аб унікальных звычаях, якія могуць сыходзіць каранямі ў перыяд каля 4000 гадоў таму, даведаліся навукоўцы ў ходзе археалагічных раскопак у цэнтральнакітайскай правінцыі Хунань, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Навуковы супрацоўнік Хунаньскага правінцыйнага інстытута культурнай спадчыны і археалогіі Чжаа Яфэн паведаміў, што падчас раскопак старажытных магільняў, размешчаных у мястэчку Суньцзяган павета Лісянь, было выяўлена, што падлогі гэтых магільняў выкладзеныя аскепкамі разбітных керамічных сасудаў і гаршкоў, і над імі знаходзіліся труны, акружаныя цэлымі і непашкоджанымі талеркамі, кубкамі і чайнікамі, пры гэтым унутры трунаў былі знойдзеныя нефрытавыя вырабы і сталовыя прыборы.
Як заўважыў Чжаа Яфэн, усяго было выяўлена больш за 120 старажытных грабніц, якія адрозніваюцца падобным стылем, і гэта першы выпадак у археалагічнай гісторыі Кітая, калі стала вядома пра падобныя ўнікальныя звычаі пахавання ў буйным маштабе. Гэта новае адкрыццё дапаможа археолагам лепш зразумець адпаведныя традыцыі ў старажытным Кітаі, перакананы эксперт.
Прэв’ю: trud.ru
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны