Вы тут

Цацкі на 10 мільярдаў долараў


Аб’ём кітайскага рынку дзіцячых забаў адчувальна ўзрос.


Аб’ём рознічных продажаў на кітайскім рынку цацак летась дасягнуў 75,97 млрд. юаняў (каля 10,7 млрд. долараў), што на 7,8 проц. больш у параўнанні з папярэднім годам. Пра гэта сведчаць дадзеныя Кітайскай асацыяцыі вытворцаў цацак і тавараў для дзяцей (China Toy & Juvenile Products Association), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У мінулым годзе ў Кітаі сярэднедушавыя выдаткі на куплю цацак для дзяцей ва ўзросце ніжэй за 14 гадоў склалі 323,4 юаня, што на 8 працэнтаў больш у гадавым выражэнні. Разам з гэтым аб’ём рознічных продажаў калясак, аўтакрэслаў і бутэлечак для кармлення склаў адпаведна 14,72 млрд., 5,19 млрд. і 6,13 млрд. юаняў з ростам на 11,5; 14,7 і 8,9 працэнта адпаведна.

Анлайн-продажы цацак і тавараў для дзяцей захоўвалі ажыўленасць дзякуючы бурнаму развіццю платформаў прамой трансляцыі і сацыяльнай камерцыі. У 2019 годзе 32,6 працэнта ад агульнага аб’ёму продажаў на кітайскім рынку цацак, а гэта 24,77 млрд юаняў у вартасным выражэнні, прыйшлося на анлайн-продажы, што на 3,9 працэнтнага пункта вышэй, чым у 2018-м. Пры гэтым анлайн-продажу калясак, аўтакрэслаў і бутэлечак для кармлення дасягнулі 5,61 млрд., 2,37 млрд. і 2, 45 млрд. юаняў адпаведна, што склала 38,1; 45,7 і 40 працэнта ад іх агульных аб’ёмаў продажаў.

Па выніках выбарачнага даследавання, праведзенага China Toy & Juvenile Products Association, у кітайскіх спажыўцоў з’явілася тэндэнцыя да больш рацыянальных выдаткаў на цацкі і іншыя дзіцячыя тавары, прычым кароткія відэаролікі і прамыя трансляцыі сталі галоўнымі каналамі для набыцця гандлёвай інфармацыі аб гэтых таварах, а цацкі з адукацыйнымі функцыямі апынуліся больш запатрабаванымі ў кітайскіх спажыўцоў.

Мытная статыстыка сведчыць аб тым, што ў 2019 годзе імпарт інтэлектуальных цацак, у Кітай вырас на 24,2 працэнта ў гадавым вылічэнні да 31,14 млрд. долараў, дзіцячых калясак — на 4,7 працэнта да 3,93 млрд. долараў, аўтакрэслаў — на 13,2 працэнта да 900 млн. долараў. У мінулым годзе Кітай экспартаваў цацкі агульным коштам 7,53 млрд. долараў у краіны-удзельніцы ініцыятывы «Пояс і шлях». Гэтая сума вырасла на 34, 4 працэнта ў гадавым выражэнні і налічвала 24,2 працэнта ад агульнага аб’ёму экспарту адпаведнай прадукцыі.

Фота: toys.segment.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам. 

Грамадства

Страшнае слова «генацыд»

Страшнае слова «генацыд»

Для тых, хто прысвойвае сабе права быць «выключнымі», гэта рана ці позна становіцца катастрофай у маштабах народа.