Вы тут

Аўто з тэхналогіяй 5G


Выпушчана ў продаж у Кітаі.


Кітайская кампанія па вытворчасці аўтамабіляў BYD абвясціла, што аўтамабіль серыі Han гэтай кампаніі стане першым у сваім родзе, дзе будзе прыменена тэхналогія Huawei 5G, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Huawei распрацоўвае аўтамабільнае камунікацыйнае абсталяванне 5G і паслугі воблачных вылічэнняў, прызначаныя для аўтаномнага кіравання, а таксама ажыццяўляе тэхнічнае супрацоўніцтва з больш чым 30 вытворцамі аўтамабіляў, уключаючы SAIC, GAC і BYD.

Да выхаду на рынак першага аўтамабіля з тэхналогіяй 5G, таксама будзе выпушчана інтэлектуальнае аўтамабільнае рашэнне Huawei HiCar. Гэта мабільны дадатак, з дапамогай якога ажыццяўляецца злучэнне паміж смартфонам і сістэмай аўтамабіля. Карыстальнік можа кіраваць аўто з дапамогай мабільнага дадатку, а таксама ўключаць дадатковыя функцыі, напрыклад, прадухіленне аварый. Зараз мадэль , якая кіруецца з дапамогай Huawei HiCar, праходзіць выпрабаванні і з’явіцца на рынку ў гэтым годзе.

Фота: business-standard.com

Выбар рэдакцыі