Вы тут

У Беларусі — 54 680 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 30 420 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 15 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 54 680 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 749 917 тэстаў на каранавірус.

30 420 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерла 312 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце перавысіла 7,929 млн, пры гэтым 435 тыс. памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —2,1 млн. заражаных, Бразілія 850 тыс., Расія — 529 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: yandex.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.