Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


Пра аднаўленне турнiраў у розных вiдах спорту i iншыя актуальныя навiны расказваем у штотыднёвым аглядзе «Звязды».


1. Завяршылiся матчы 13-га тура чэмпiянату краiны па футболе. БАТЭ згуляў унiчыю з салiгорскiм «Шахцёрам» — 2:2, «Мiнск» саступiў «Iслачы» — 0:1, а «Гарадзея» з лiкам 3:0 перайграла «Слуцк». Вынiкi астатнiх матчаў 13-га тура: «Нёман» (Гродна) — «Смалявiчы» — 2:0, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзiна) — «Дынама» (Брэст) — 0:2, «Дынама» (Мiнск) — «Славiя» (Мазыр) — 1:0, «Энергетык-БДУ» (Мiнск) — «Белшына» (Бабруйск) — 0:1, «Рух» (Брэст) — «Вiцебск» — 0:1.

Турнiрнае становiшча: БАТЭ — 27 ачкоў (13 матчаў), «Шахцёр» — 25 (13), «Энергетык-БДУ» — 22 (13), «Дынама» (Брэст) — 22 (13), «Тарпеда-БелАЗ» — 22 (13), «Нёман» — 20 (12), «Дынама» (Мiнск) — 19 (13), «Iслач» — 19 (13), «Слуцк» — 18 (13), «Вiцебск» — 18 (13), «Славiя» — 15 (13), «Рух» — 15 (13), «Гарадзея» — 15 (13), «Мiнск» — 13 (11), «Смалявiчы» — 7 (12), «Белшына» — 6 (13).

Спiс найлепшых бамбардзiраў узначальваюць Гегам Кадзiмян («Нёман») i Джасурбек Яхшыбоеў («Энергетык-БДУ»), якiя забiлi па сем мячоў, на адзiн гол менш у актыве Вiталя Лiсаковiча («Шахцёр»).

Наступны тур пройдзе з 19 да 21 чэрвеня.

2. Аршанскi «Вiтэн» перамог ВРЗ з лiкам 4:2 i выйшаў наперад у фiнальнай серыi за «золата» чэмпiянату Беларусi па мiнi-футболе. Нагадаем, у першым матчы серыi да трох перамог «Вiтэн» выйграў у Оршы з вынiкам 3:2 (у авертайме), а затым у Гомелi ВРЗ перамог з лiкам 2:1. Чацвёрты паядынак серыi за чэмпiёнскi тытул адбудзецца 18 чэрвеня ў Гомелi.

Уладальнiкамi бронзавых медалёў сталi спартсмены мiнскай «Сталiцы», яны двойчы абыгралi гомельскi БЧ — 4:1 (дома) i 6:3 (у гасцях).

Адзначым, што самым тытулаваным клубам краiны з'яўляецца мiнскi «Дарожнiк», якi шэсць разоў станавiўся чэмпiёнам Беларусi. У «Лiдсельмаша» чатыры «золаты», па тры — у «Вiтэна», «Мiнска», МАПIДа i «Сталiцы».

3. У Iталii 1 жнiўня пройдзе гонка «Страдэ Б'янке». Спаборнiцтвы стануць першымi пасля доўгай паўзы, выклiканай пандэмiяй каранавiруса. Гонка пройдзе ў адзiн дзень. Мiжнародны саюз веласiпедыстаў зацвердзiў абноўлены каляндар. «Тур дэ Франс» адбудзецца з 29 жнiўня да 20 верасня, «Джыра д'Iталiя» — 3—25 кастрычнiка, «Вуэльта Iспанii» — з 20 кастрычнiка да 8 лiстапада.

Як паведамлялася раней, чэмпiянат Еўропы па веласпорце на шашы, якi павiнен быў адбыцца з 9 да 13 верасня, перанесены на 2021 год з-за пандэмii. Спаборнiцтвы павінны былі прайсцi ў iтальянскiм Трэнта. Месца кантынентальнага форуму вырашылi не мяняць, а правесцi яго ў Iталii праз год. Тэрмiны будуць удакладнены пазней.

4. Адкрыты Кубак i першынство Беларусi па плаваннi пройдуць у Брэсце 13—18 лiпеня. Спаборнiцтвы адбудуцца ў адны тэрмiны ў адным басейне. Гэта будзе адзiн турнiр, але з двума залiкамi. Кубак — для дарослых спартсменаў, першынство — для юнiёраў. У мэтах бяспекi турнiр пройдзе без гледачоў. На ўваходзе ў спарткомплекс усiм удзельнiкам чэмпiянату ўрачы памераюць тэмпературу, каб адфiльтраваць атлетаў, якiя адчуваюць недамаганне. Плануецца, што асноўны склад нацыянальнай каманды возьме ўдзел у спаборнiцтвах, зараз галоўная каманда рыхтуецца на базе басейна БДУФК. Асноўныя задачы, якiя ставяцца перад атлетамi на Кубак Беларусi, — паглядзець фiзiчную форму спартсменаў.

Нагадаем, на рахунку беларускiх плыўцоў ужо ёсць пяць алiмпiйскiх лiцэнзiй: у Iльi Шымановiча, Мiкiты Цмыгі, Настассi Шкурдай, камбiнаванай мужчынскай i змешанай эстафетах. У планах — заваяванне ад трох да пяцi пуцёвак на Гульнi.

Дар'я Лабажэвiч

Загаловак у газеце: Спорт вяртаецца ў звычайны рэжым

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».