Вы тут

Цырымонiя прыняцця прысягi гэтым разам была незвычайная


Цырымонiя прыняцця прысягi, якая адбылася ў мiнулую суботу ў воiнскiх часцях Беларусi, гэтым разам была незвычайная. Калi раней у тыя ж самыя Печы два разы на год прыязджалi запоўненыя «пад завязку» электрацягнiкi, а на аўтадарозе ледзь не ўтваралiся заторы, то мiнулая суботняя ранiца была зусiм на тое не падобная.


Фота БЕЛТА.

Праз эпiдэмiялагiчную сiтуацыю камандаванне Узброеных Сiл прыняло рашэнне не запрашаць родных i блiзкiх навабранцаў на прыняцце прысягi. Замест гэтага на Youtube-канале «Ваен ТБ» была наладжана прамая трансляцыя з 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкi прапаршчыкаў i малодшых спецыялiстаў, размешчанага ў Барысаве, i 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, якая дыслакуецца ў Мар'iнай Горцы. У сацыяльных сетках i месенджарах iшлi паказы з iншых часцей краiны. Агулам клятву на вернасць Радзiме прамовiлi каля 3,4 тысячы прызваных на тэрмiновую ваенную службу i службу ў рэзерве.

Мiж iншым, месяц таму адпраўка вайскоўцаў у часцi таксама праходзiла без публiчных урачыстых мерапрыемстваў. Пра гэта нагадаў мiнiстр абароны Вiктар Хрэнiн:

— Здароўе ў вайсковых калектывах было, ёсць i застаецца вельмi важным. Напрыканцы месяца ў 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры плануецца адкрыць медыцынскае падраздзяленне. Яно будзе абсталявана па ўсiх сучасных патрабаваннях.

— Умацоўваць абароназдольнасць краiны — гэта няпросты абавязак, якi пад сiлу толькi сапраўдным мужчынам, — звярнуўся да салдат Вiктар Хрэнiн. — I спярша вам будзе няпроста, паколькi цяплiчных умоў у армii няма. Але калi пройдзеце ўсе выпрабаваннi, то не толькi станеце сапраўднымi абаронцамi Айчыны, але i будзеце згадваць армiю як важны жыццёвы досвед.

Ваеннае ведамства пры гэтым адзначае, што ў краiне робяцца захады для павышэння матывацыi тых, хто прызываецца ў войска. Напрыклад, з гэтага года тэрмiн службы залiчваецца ў страхавы стаж, неабходны для налiчэння пенсii. У студэнтаў, якiя маюць рэкамендацыi з часцей, з'яўляецца першачарговае права на месца ў iнтэрнаце, а таксама на выбар працоўнага месца пры размеркаваннi. На падрыхтоўчых курсах вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў яны могуць вучыцца за кошт бюджэту. Абiтурыенты, якiя маюць такiя рэкамендацыi, могуць паступаць у ССНУ без конкурсу на найбольш запатрабаваныя эканомiкай спецыяльнасцi. У лiку прэферэнцый — залiчэнне без iспытаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы на спецыяльнасцi профiлю «Ахова здароўя». Але пры гэтым за плячыма трэба мець сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Загаловак у газеце: Клятва на вернасць

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.