Вы тут

Каму шкодзiць Чортаў камень?


Беларускiя класiкi выдатна выкарыстоўвалi мiфалагiчныя вобразы ў сваiх творах — узгадаем Купалу, Багдановiча, Караткевiча. Некаторыя даследчыкi наогул жартуюць, што такi жанр лiтаратуры, як «фэнтэзi» быў прыдуманы ў Беларусi, бо яшчэ не было Толкiена, а ў нас Янам Баршчэўскiм ужо былi напiсаны чароўныя сюжэты. Мiфiчныя вобразы сустрэнем i ў творах Якуба Коласа, больш за тое, сёння можна нават i паглядзець на адно з апiсаных iм цудаў — Чортаў камень. Гэты прыродны аб'ект класiк згадаў у «Новай зямлi» i нават прысвяцiў яму адну з «Казак жыцця».


Засталiся сведчаннi таго, што ў сям'i Мiцкевiчаў (сапраўднае прозвiшча пiсьменнiка), легенды, звязаныя з зачараваным месцам, дзецi чулi ад дзядзькi Антося. Напрыклад, ён распавядаў малым пра музы̀ку, што заблукаў, у цемры выйшаў да каменя, а там яго чэрцi прымусiлi іграць на музычным iнструменце.

Супрацоўнiкi фiлiяла музея Якуба Коласа, што знаходзiцца на Стаўбцоўшчыне, збiраюць гiсторыi, звязаныя з незвычайным месцам. I адзiн з iх, Аляксандр Крыжэвiч, нават асобнае даследаванне прысвяцiў гэтай тэме, усё ж камень запатрабаваны ў турыстаў, якiя наведваюць коласаўскiя мясцiны. Ды i чаму б не зазiрнуць у той чароўны, загадкавы свет, якi натхняў класiка беларускай лiтаратуры?

Ляжыць авеяны легендамi i засвечаны ў лiтаратуры камень на радзiме паэта — памiж вёскамi Сверынава i Мiкалаеўшчына. У «Новай зямлi» Колас пiсаў, што «чортаў камень» памерам з хату, хоць сёння валун урос у зямлю, у вышыню ўсяго каля метра, а ў шырыню каля двух з паловай. I тым не менш бед ад яго хапае...

Пасля таго, як калгас праклаў новую дарогу, камень апынуўся на ўзбочыне. А раней шлях праходзiў якраз побач з зачараваным месцам i, як пiсаў Колас: «Колькi людскiх калёс i восей пабiта i паламана аб камень! Колькi пакалечана рук i ног! А гузоў колькi набiлi тут людскiя голавы!» Але аказалася, што i ў наш час Чортаў камень не перастае шкодзiць. Гадоў з дзесяць таму сюды пачалi ездзiць маладыя, толькi вельмi хутка вясельная традыцыя сышла: у гэтым месцы перакульвалiся i ламалiся машыны.

Невыпадкова месцiчы завуць гэтыя мясцiны Чартавiцай, расказваюць, што раней тут было балота, а менавiта ў такiх глухiх кутках па ўяўленнях нашых продкаў i сялiлiся нячысцiкi. I камень яны выносiлi, каб перакрыць людзям дарогу. Ёсць i iншыя паданнi: быццам валун валок чорт, а пасля цi то стамiўся, цi нечага спужаўся ды кiнуў.

Таксама месцiчы казалi, быццам чорт заваблiваў людзей да каменя i пасля цi марозiў iх, цi здзекаваўся, насмiхаўся. Калi якiя небаракi тут доўга блукалi, лiчылi, што iх чэрцi водзяць па балоцiстых мясцiнах. Можа, таму даследчыкi з этнагiстарычнага клуба «Явар», што вывучаюць сакральную геаграфiю падчас канферэнцыi «Таямнiчая Беларусь», пацвердзiлi, што нават з праваднiком камень, апiсаны Коласам, давялося iм шукаць вельмi доўга?

Хочацца верыць, што пакуль старажытны камень абрастае гiсторыямi, не перавядуцца людзi, якiя захапляюцца родным краем, i будуць стварацца пiсьменнiкамi новыя «Казкi жыцця».

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

І з тупіка ёсць выйсце. Знайсці ўправу на дэбашыра не толькі можна, а і неабходна

І з тупіка ёсць выйсце. Знайсці ўправу на дэбашыра не толькі можна, а і неабходна

Пра сямейныя скандалы, якія заканчваюцца бойкамі і, на жаль, нават гібеллю жанчын, перыядычна паведамляюць крымінальныя зводкі.

Грамадства

«Пухнацікі» ў горадзе

«Пухнацікі» ў горадзе

На вуліцах і ў крамах з'явіўся навагодні антураж.