Чэрвеньская “Маладосць”. Неўзабаве
«М»ы здорава збочылі гэтым нумарам (тут слова «здорава» — самае тое).
Збочылі ў нечаканае.
Не чаканае вамі.
Як напісаў гуру ўсіх рэдактараў Джон Морыш у іх настольнай кнізе «Стварэнне часопіса», мы не павінны апраўдваць вашы чаканні. Дакладней, так: мы павінны не апраўдваць чаканні, а рабіць нечаканае.
Ну дык вось.
«Клік_Art», як і раней, — пра мастацтва. Але не пра тое, што дадае душы высакароднасці, а розуму прасторы для мыслення, а пра мастацтва… маніпуляцыі і хлусні. «Рубінавыя радкі», застаючыся рубінавымі (α-аксід алюмінію — яшчэ той каменьчык!), вынесуць прысуд… апалогіі. Карабас Барабас не быў добрым, даючы драўлянаму хлопчыку залатыя манеты.
А «Неўтаймаваны Вісарыён» распавядзе пра кнігу-шматпавярхоўку: уступ да яе — гэта ганак, а часткі — кватэры, і ў кожнай — свой тамбур. І «Ёсць такая кніга» тут не раскажа, як звычайна, пра два-тры выданні, а замахнецца адразу на 45. І «Мой набеліст» прадставіць замест аднаго намінанта ажно чатырох.
Хто скажа, які тэкст гэтага нумара «М» найбольш маргінальны? Той, хто яго ад вокладкі да вокладкі прачытае.
Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.