Вы тут

У Беларусі — 55 369 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 31 273 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 16 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 55 369 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 760 549 тэстаў на каранавірус.

31 273 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 318 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце перавысіла 8 млн, пры гэтым больш за 437 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —2,1 млн. заражаных, Бразілія 888 тыс., Расія — 544 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: tv21.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?