Вы тут

«Белмедпрэпараты» практычна цалкам закрыюць патрэбы ўнутранага рынку ў проціпухлінных прэпаратах


З запускам новай вытворчасці «Белмедпрэпараты» змогуць практычна цалкам закрыць патрэбы ўнутранага рынку ў проціпухлінных прэпаратах. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас наведвання прадпрыемства. Дарэчы, інвестпраект таксама дасць магчымасць павялічыць і экспартныя пастаўкі.


«Гэта новая вытворчасць вельмі важных прэпаратаў — проціпухлінных. У першую чаргу гэта важна для задавальнення патрэб унутранага рынку, мы практычна выйдзем на стоадсоткавае закрыццё патрэб па проціпухлінных прэпаратах», — перадае БелТА словы Ігара Петрышэнкі.

На новай, сучаснай вытворчасці прадпрыемства цяпер ідзе падбор высокакваліфікаванага персаналу, які можа правільна эксплуатаваць абсталяванне.

«Аналагічныя лініі ўстаноўлены на Барысаўскім заводзе медпрэпаратаў, які з выкарыстаннем перадавых тэхналогій выпускае прадукцыю, важную для ўнутранага і знешняга рынкаў», — расказаў віцэ-прэм'ер.

Прэв'ю: intex-press.by

Загаловак у газеце: На ўнутраны і знешні рынак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?