Дзе: НЦСМ, г. Мінск, вул. Някрасава, 3
Калі: 20 чэрвеня, 17:00
Колькі каштуе: 2 BYN — для школьнікаў, студэнтаў дзённай формы навучання, членаў творчых саюзаў, пенсіянераў; 5 BYN — для дарослых
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае разам сустрэць лета і далучыцца да аднаго з найстарэйшых святаў у гісторыі ўсходніх славян — Дню летняга сонцастаяння. Мерапрыемства пройдзе ў рамках праекта «Вечары ў НЦСМ».
З астранамічнага пункту гледжання, сонцастаянне азначае пачатак лета ў Паўночным паўшар’і. Актыўнае Сонца, якое, здавалася б, зусім не заходзіць у гэты дзень, адзначалі яшчэ нашы продкі. Святкаванне гэтага дня мае шматвяковую гісторыю, якая каранямі сыходзіць у паганства і дахрысціянскія вераванні.
Агню і вадзе адводзяцца сакральныя ролі ў міфалогіі Беларусі. Менавіта таму яны цесна звязаны са святкаваннем Дня летняга сонцастаяння. НЦСМ прапануе зірнуць на традыцыйныя элементы гэтага свята праз прызму сучаснага мастацтва і гарадскога ладу жыцця. 20 чэрвеня на Някрасава, 3 вас чакаюць:
Чароўныя летнія водары ў выставачных залах прадстаўляе кампанія «АромаСтиль.бай». Вы адчуеце водар лугавых траў і свежапакошанай травы, не выходзячы з Цэнтра. Сінтэз візуальнага шэрагу і знаёмых з дзяцінства летніх пахаў падорыць сонечны настрой кожнаму наведвальніку свята.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 17 235 03 31
Дзе: youtube.com
Калі: 17 чэрвеня, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
Напярэдадні Дня медыцынскага работніка (21 чэрвеня), РТБД не можа застацца абыякавым да тытанічнай працы, гераізму, мужнасці, прафесіяналізму, сілы і цярпення кожнага, хто ў сённяшняй няпростай сітуацыі, цаною ўласнага жыцця і жыцця сваіх блізкіх, ратуе жыцці іншых, дорыць надзею. Тэатр не можа стаміцца дзякаваць ім за гэта.
Сімвалічным знакам павагі і ўдзячнасці з іх боку стане анлайн-паказ спектакля «Адамавы жарты» ў складзе неверагодных артыстаў Максіма Брагінца, Веранікі Буслаевай, Анастасіі Бабровай, Уладзіслава Ноздрына.
Паказ адбудзецца 17 чэрвеня а 19-й гадзіне на YouTube-канале РТБД.
РТБД запрашае ўсіх жадаючых прыяднацца, хоць і віртуальна, але разам паглядзець спектакль і маленькі фільм, які яны запісалі, каб расказаць асабістую гісторыю і падзякаваць нашым медыкам.
Дэманстрацыя дадзенага праекта таксама будзе даступная ў перыяд з 18 чэрвеня (з 6:00) па 21 чэрвеня (да 24:00).
Дзе: instagram.com
Калі: 18 чэрвеня, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
18 чэрвеня ў 19.00 музычная школа-студыя BOOM арганізуе анлайн-сустрэчу ў прамым эфіры з ўлюбёнцамі многіх беларусаў — групай NaviBand.
NaviBand — беларуская музычная група з Мінска. Група прадстаўляла Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне-2017».
Калектыў быў створаны ў 2013 годзе і першапачаткова існаваў у выглядзе дуэта Ксеніі Жук і Арцёма Лук’яненкі пад назвай NAVI. Першая сумесна запісаная песня «Абдымi мяне» адразу ж стала радыёхітом ў Беларусі, што і паслужыла пачаткам кар’еры дуэта.
У праграме: жывы гук і музычныя нумары, цікавая гутарка з гасцямі вечара — групай NaviBand, розыгрыш падарункаў і іншыя сюрпрызы.
Сустрэча будзе транслявацца ў Інстаграме.
Рыхтуйце цікавыя пытанні і далучайцеся.
Дзе: Музей-майстэрня З. Азгура, г. Мінск, вул. Азгура, 8
Калі: з 17 чэрвеня, 22:00
Колькі каштуе: 7 BYN
17 чэрвеня 2020 ва ўнутраным дворыку Музея-майстэрні З.І. Азгура аднаўляюцца сезонныя кінапаказы пад адкрытым небам у рамках праекта Cinemascope #shhh.
Адметнай асаблівасцю праекта з’яўляецца выкарыстанне спецыяльных бесправадных навушнікаў, якія працуюць на радыёчастаце. Дзякуючы гэтай тэхналогіі, паказы праходзяць у бясшумным рэжыме і арганічна ўпісваюцца ў існуючае гарадское асяроддзе, не парушаючы спакой жыхароў навакольных дамоў.
Пачатак паказаў а 22:00 (уваход у дворык з 21:40).
Паказы праходзяць пад адкрытым небам, рэкамендуецца браць з сабой цёплую вопратку, пледы. У выпадку дажджу паказы будуць перанесены ў Скульптурную залу музея. У сувязі з агульнай неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай пры ўваходзе ў памяшканне просім наведвальнікаў апранаць ахоўныя маскі.
Бесправадныя навушнікі можна атрымаць на ўваходзе ў панадворак пры прад’яўленні білета. Напрыканцы сэсіі яны падлягаюць вяртанню. Навушнікі падвяргаюцца дэзінфекцыі пасля кожнага выкарыстання.
Усе фільмы ў рамках праекта #shhh дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.
Дзе: youtube.com
Калі: 18 чэрвеня, 20:30
Колькі каштуе: бясплатна
18 чэрвеня а 20.30 адбудзецца канцэрт Koob Dele (Валерыі Дэле), вакалісткі гурта «Dee Tree», у падтрымку прытулку для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту.
Дабрачынны канцэрт арганізаваны Асамблеяй НДА Беларусі ў супрацы з праграмай «Бяспечны LIVE».
Падчас канцэрту да музыкаў далучыцца кіраўнічка прытулку для ахвяраў хатняга гвалту ГА «Радзіслава» Вольга Казак і раскажа больш пра збор сродкаў і дзейнасць па падтрымцы жанчынаў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Гэтым канцэртам Асамблея НДА, праграма «Бяспечны LIVE» і Koob Dele хочуць падтрымаць сбор сродкаў на існаванне шэлтару*. Вы можаце далучыцца на канцэрце і ахвяраваць камфортную для цябе суму праз платформу «Імёны».
*Шэлтар — гэта дом, куды жанчына з любога кутка Беларусі, у любы час сутак можа прыехаць з дзецьмі і абсалютна бясплатна атрымаць дапамогу. За ўвесь час працы ў прытулку пражывала больш за 400 жанчынаў, менавіта там яны змаглі супакоіцца, атрымаць падтрымку, адчуць цябе ў бяспецы і пачаць новае жыццё.
Дзе: hermitagemuseum.org
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
Дзяржаўны Эрмітаж валодае калекцыяй, якая налічвае каля трох мільёнаў твораў мастацтва і помнікаў сусветнай культуры.
У яе складзе — жывапіс, графіка, скульптура і прадметы прыкладнога мастацтва, археалагічныя знаходкі і нумізматычны матэрыял.
У галоўны ансамбль Эрмітажа, размешчаны ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, уваходзяць Зімовы палац — былая парадная рэзідэнцыя рускіх імператараў, будынкі Малога, Старога і Новага Эрмітажа, Эрмітажны тэатр і Запасны дом. У музейны комплекс уключаны Палац Меншыкава і ўсходняе крыло будынка Галоўнага штаба, рэстаўрацыйна-захаваўчы цэнтр «Старая Вёска» і музей Імператарскага фарфоравага завода.
Сваю гісторыю музей пачынаў з калекцыі твораў мастацтва, набытых у прыватным парадку расійскай імператрыцай Кацярынай II. Першапачаткова гэты сход размяшчаўся ў адмысловым палацавым флігелі — Эрмітажы (ад фр. Ermitage — месца адзіноты, келля, прытулак пустэльніка, пустэльніцтва; цяпер Малы Эрмітаж) — адкуль і замацавалася агульная назва будучага музея. У 1852 годзе з моцна разрослай калекцыі быў сфармаваны і адкрыты для наведвання публічны музей, які размясціўся ў спецыяльна для гэтага пабудаваным будынку Новага Эрмітажа.
Дзяржаўны Эрмітаж ў 2013 годзе ўвайшоў у лік дваццаці самых наведвальных мастацкіх музеяў свету. Па выніках 2018 года заняў 9 месца. У 2019 годзе Эрмітаж прыняў 4 956 524 наведвальніка, заняўшы восьмае месца сярод самых наведвальных мастацкіх музеяў свету.
Дзе: kinosvet.org
Калі: з 22 чэрвеня
Колькі каштуе: бясплатна
IV Міжнародны дзіцячы фестываль кіно і тэлебачання «КІНАСВЕТ» пройдзе з 22 па 27 чэрвеня ў г. Мінску ў рэжыме анлайн!
22–27 чэрвеня Акадэмія юных кінематаграфістаў «КІНАЛІДАР» і Сацыяльна-культурная ўстанова «Дом сям’і» арганізуюць IV Міжнародны дзіцячы фестываль кіно і тэлебачання «КІНАСВЕТ», які ставіць сваёй мэтай падтрымку і маральнае развіццё таленавітай моладзі.
У цяперашні час многія падлеткі забяспечаны ўсім неабходным для вонкавага камфорту. У іх ёсць дах над галавой, ежа, сучасныя гаджэты, інтэрнэт. Тым не менш бацькі і педагогі ўсё часцей адзначаюць праблему пасіўнасці падлеткаў, раскрываючы гэта як адсутнасць жаданняў і цікавасці моладзі да чаго-небудзь важнага. Аднак пры глыбокім разглядзе аказваецца, што жаданне пазнаваць свет, людзей, сябе, з’явы ў дзяцей ёсць. Фестываль імкнецца пачуць патрэбы падлеткаў, даведацца пра іх інтарэсы, дапамагае дакрануцца да сябе і іншых праз творчасць. І ў выніку расказаць, што іх хвалюе, праз такія інструменты як кіно, тэлебачанне, анімацыя. Датыкаючыся да добрага кіно, у сумеснай творчасці дзеці раскрываюць важнасць такіх каштоўнасцяў, як чалавечае жыццё, здароўе, сям’я, сяброўства, вернасць, працавітасць, адказнасць, павага да старэйшых, прыгажосць. «КІНАСВЕТ» прапануе падлеткам, якія цікавяцца светам кіно і тэлебачання, пазнаваць свае інтарэсы і фармаваць каштоўнасці пад кіраўніцтвам вопытных майстроў.
Арганізатары фэсту бачаць сваю місію ў аб’яднанні аднадумцаў, каб прааналізаваць і падтрымаць іх творчасць, навучыць асновам кіна- і тэлемастацтва пры ўдзеле прафесіяналаў сусветнага ўзроўню, даць магчымасць далейшага прасоўвання работ падлеткаў; пагаварыць з імі пра сэнс жыцця і кінематографа, пра высакароднасць і вялікадушнасць, пра тое, як наша творчасць можа паўплываць на гэты свет, пра тое, як правільна развіваць і захоўваць свой талент.
IV Міжнародны дзіцячы фестываль кіно і тэлебачання «КІНАСВЕТ» прапануе дзецям наступныя актыўнасці:
Да ўдзелу ў творчай праграме фестывалю запрашаюцца дзеці і падлеткі ад 10 да 18 гадоў. Для гэтага трэба запоўніць заяўку на сайце. Удзел у творчай праграме бясплатны.
У IV фестывалі прынялі ўдзел 580 работ, якія прадставілі 30 краін свету: Расію, Украіну, Аргенціну, Таджыкістан, Францыю, Беларусь, Арменію, Харватыю, Іран, ЗША, Паўднёвую Карэю, Канаду, Індыю, Чэхію, Славакію, Эстонію, Казахстан, Польшчу, Іспанію, Германію, Грузію, Чылі, Узбекістан, Грэцыю, Калумбію, Перу, Бразілію, Партугалію, Люксембург, Бельгію.
Дзе: instagram.com
Калі: з 18 чэрвеня
Колькі каштуе: бясплатна
«Савушкін прадукт» запускае серыю бясплатных анлайн-трэніровак, якія будуць праходзіць 2 разы на тыдзень (па панядзелках і чацвяргах) у 19:00 у Instagram. Ролікі з мінулымі трэніроўкамі таксама можна будзе знайсці ў профілі @savushkin_product ці праз некаторы час знайсці ролік з трэніроўкай, якая ўжо прайшла.
Мінулая трэніроўка
Спецыяльна для праекта праграму трэніровак распрацавала трохразовая чэмпіёнка свету па фітнес бікіні, фітнес-трэнер і дыетолаг Зіна Вусік.
«Сёння для заняткаў спортам няма адмысловай неабходнасці наведваць фітнес-клубы, усё мінімальна неабходнае можна знайсці дома. На нашых трэніроўках мы звернем увагу на тое, як можна хутка і лёгка прывесці сябе ў форму пасля рэжыму самаізаляцыі. Галоўнае — правільнае харчаванне і некалькі простых фізічных практыкаванняў на дзень», — патлумачыла трэнер.
Усе заняткі складзеныя такім чынам, каб быць карыснымі як для мужчын, так і для жанчын. Акрамя трэніроўкі, усе ўдзельнікі змогуць задаць пытанні трэнеру асабіста і атрымаць рэкамендацыі па правільным харчаванні.
Дзе: youtube.com
Калі: у любы час
Колькі каштуе: бясплатна
Анлайн майстар-клас па выцінанцы з таленавітай майстрыцай Наталляй Сухой.
Выцінанка (абласныя назвы выразанка, выстрыганка) — ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У беларускай культуры найбольш пашыраныя аднаколерныя выцінанкі; часам іх рабілі ў некалькі слаёў рознага колеру. Узоры геаметрычныя, раслінныя, радзей зааморфныя і антрапаморфныя.
Любы ўзрост вітаецца (дашкольнікі пад наглядам бацькоў і з іх дапамогай).
Падрыхтуйцеся да майстар-класа:
Таксама вы можаце перайсці на Чарговыя пяць спектакляў, якія можна паглядзець анлайн і бясплатна
У рэспубліцы ў цэлым плануецца падаўжэнне часу работы каля 280 аб’ектаў гандлю і 180 аб’ектаў грамадскага харчавання.
Двайныя грошы, перадаплаты без выніку і межы тарыфаў.
«Змярканне Еўропы» — на гарызонце?